Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 6.

«Альфа», «агат данскi», «алёшанька», «космас», «мiнскi ружовы»... У Беларусi вывучэннем i вывядзеннем новых гатункаў вiнаграду займаецца Iнстытут пладаводства НАН Беларусі. У яго калекцыi налiчваецца за паўтысячы гатункаў, каля двух дзясяткаў з якiх адаптаваны пад клiматычныя асаблiвасцi нашай краiны. Але аматары-вiнаградары кажуць, што расце ў нас значна больш вiнаграду — ажно да тысячы гатункаў! Каторы год у Пiнску праводзiцца рэспублiканская выстава-кiрмаш «Янтарная гронка вiнаграду», на якой дэманструюць свае рэкорды прадстаўнiкi розных рэгiёнаў краiны. Не стала выключэнем i сёлетняя восень.

Источник: Рэспубліка | 22.10.2021

Рубрика: НАН Беларуси

У двары Старога замка ў Гродне сёлета раскапалі фрагменты гатычнай вежы, якая была пабудавана ў часы Вітаўта. А ў Полацку знайшлі плінфу XII стагоддзя — старажытную цэглу — з выявай музыкі. Яшчэ адзін артэфакт падарыў гістарычнай навуцы Бабруйск — меч сярэдзіны XIII стагоддзя. «Археолагі робяць каласальную працу», — кажа аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі Антон Дацкевіч з Брэста. Дарэчы, за апошнія два гады Антон прывёз з экспедыцый каля дзвюх соцень этнаграфічных экспанатаў, якія перадаў у Брэсцкі абласны краязнаўчы музей.

Источник: Народная газета | 11.09.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Археалагічны музей-скансэн у Белавежскай пушчы, будаўніцтва якога ідзе некалькі гадоў, уводзіць у строй першы свой аб’ект. Да 2020 года на плошчы ў 18 гектараў каля вёскі Камянюкі Камянецкага раёна будуць рэканструяваны 7 стаянак старажытных людзей, перыяды — ад мезаліту да Сярэднявечча. Ідэя стварыць такі музей нарадзілася ў 2007 годзе, калі ў нацпарк прыехала група археолагаў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Знайшлі больш за паўсотню археалагічных стаянак, мноства артэфактаў.

Источник: Звязда | 23.11.2018

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Навукова–практычны цэнтр па біярэсурсах НАН Беларусі курыруе праект Саюзнай дзяржавы па захаванні і вывучэнні еўрапейскага зубра.

Источник: Беларусь | 25.12.2013

Рубрика: Международное сотрудничество

У Брэсце прайшоў міжнародны круглы стол "Брэсцкая Біблія - унікальны помнік культуры XVI стагоддзя" з удзелам навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы. Мерапрыемства было прысвечана 450-годдзю з дня выдання кнігі. У свеце захавалася каля чатырох дзесяткаў Брэсцкай або Радзівілаўскай Бібліі, адзін з якіх захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Беларусь | 21.05.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Зубр ужо даўно асацыіруецца ў замежных гасцей з Беларуссю і Белавежскай пушчай. Дарэчы, у пушчы жыве другі па колькасці статак у свеце – 428 асобін. Магчыма, вырашыць сітуацыю з перанаселенасцю дапаможа распрацоўваемы праект Саюзнай дзяржавы. Курыраваць яго ад Беларусі будзе Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук. Ад Расіі – Інстытут праблем экалогіі і эвалюцыі жывёл Расійскай акадэмі навук.

Источник: Беларусь | 25.01.2013

Рубрика: Международное сотрудничество

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля