Всего документов: 5.
Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Святланы Калядкі прысвечаны беларускаму літаратуразнаўству згаданага перыяду.
Доктар філалагічных навук, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Міхась Тычына – асоба першай велічыні ў сучасным беларускім літаратуразнаўстве, ён з´яўляўся навуковым кіраўніком фундаментальнага даследвання «Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі эпохі фарміравання нацый» (1996-2000), што было выдадзена на беларускай (2002) і ўкраінскай (2003) мовах і атрымала прэмію кіраўнікоў Нацыянальных акадэмій Беларусі, Украіны і Малдовы (2004).
Толькі адзінкі ў стане акрэсліць тэндэнцыі развіцця мастацкай творчасці ў перспектыве, убачыць тактыку і стратэгіі станаўлення беларускай культуры ў цэлым. Да такіх даследчыкаў належыць Уладзімір Гніламёдаў, акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, які шмат гадоў узначальваў аддзел тэорыі літаратуры ў былым Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, з´яўляўся намеснікам дырэктара, а затым і дырэктарам інстытута.
Артыкул старшага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі пысвечаны гісторыі падрыхтоўкі збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах.
Святлана Калядка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі - аб падрыхтоўцы да выдання Збору твораў Яўгеніі Янішчыц.