Всего документов: 3.
У Год малой радзімы асабліва своечасовым і актуальным падаецца выданне "Народнай асветы" - кніга Міколы Маляўкі "Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў". У кнізе выкарыстаныя фотаздымкі калекцыі помнікаў этнаграфіі і народнага мастацтва, прадстаўленыя Музеем старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.
Серыя кніг-альбомаў "Культурная спадчына Беларусі" папоўнілася новым выданнем - "Сімфонія стагоддзяў", прысвечаным Полацкай зямлі. Падрыхтоўка да друку вялася на высокім прафесійным узроўні, у супрацоўніцтве з Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі і інш.
Сёлета на Нацыянальнаую літаратурную прэмію ў галіне "Крытыка - літаратуразнаўства" намінаваны працы трох даследчыкаў. У тым ліку "Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа" членка-карэспандэнта НАН Беларусі Міхася Мушынскага.