Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 6.

Вынікі маніторынгу жывёльнага свету ў краіне паказваюць, што сітуацыя дастаткова стабільная: ѐсць станоўчыя тэндэнцыі ў частцы росту колькасці многіх відаў жывёл, а выклікі, якія ўзнікаюць, аператыўна аказваюцца ў цэнтры ўвагі спецыялістаў. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце НПЦ па біярэсурсах Павел Гештаўт на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Источник: Звязда | 01.03.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Запатрабаванасць прыродных рэсурсаў вельмі розная: нешта карыстаецца павышаным попытам, нечага ў дастатку, а нешта страчвае актуальнасць з-за развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу. Не выключэнне і змяіны яд. З аднаго боку, магчымасці для яго здабычы ў краіне ёсць, а з другога — няўдалыя шматгадовыя спробы адрадзіць вытворчасць ставяць пытанне аб мэтазгоднасці гэтай дзейнасці. І ўсё ж навукоўцы з Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах не губляюць надзеі наладзіць айчынны промысел яду гадзюк.

Источник: Звязда | 12.10.2024

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и производство

У навуковай супольнасці і сярод аматараў прыроды працягваецца актыўнае абмеркаванне праекта новай рэдакцыі Чырвонай кнігі Беларусі, якая павінна будзе выйсці ў наступным годзе. У том «Жывёлы», паводле слоў генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Чайкоўскага, уключана быццам і няшмат відаў — усяго 1,2 працэнта ад фаўністычнага складу, аднак для захавання біяразнастайнасці важны кожны від.

Источник: Звязда | 22.06.2024

Рубрика: Экологическая деятельность, Сотрудники НАН

Беларусь і Антарктыка... Паміж імі — тысячы кіламетраў. Яны размешчаны на розных паўшар’ях Зямлі. Што ў нас агульнага і чаму айчынныя навукоўцы імкнуцца трапіць на шосты кантынент, расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталь Лукін.

Источник: Звязда | 16.04.2024

Рубрика: Экологическая деятельность, Сотрудники НАН

Антрапагенны вугляродны след, зялёная эканоміка, лес — лёгкія планеты, глабальнае пацяпленне, парніковы эфект, квоты на выкіды вугляроду — і гэта далёка не поўны пералік штампаў, якія літаральна штодня гучаць у інфармацыйнай прасторы. Большасцю яны ўжо ўспрымаюцца як аксіёма, а ці так гэта на самай справе? Выказаць сваё меркаванне на праблему антрапагеннага фактару ў змяненні клімату пагадзіўся галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра кліматычных даследаванняў Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Логінаў.

Источник: Звязда | 27.02.2024

Рубрика: Экологическая деятельность, Сотрудники НАН

Заяц каля Палаца Незалежнасці ў Мінску, лось у цэнтры Гомеля, ліса ў Віцебску, бабры на рацэ ў сталічным парку — такія навіны ўсё часцей і часцей з'яўляюцца ў інфармацыйных зводках. Сёння ім ужо ніхто не дзівіцца. А яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму заходы дзікіх жывёл у гарады былі хутчэй выключэннем, чым штодзённасцю. Чым жа выкліканы такія частыя сустрэчы? Куды падзеўся страх перад чалавекам і калі мядзведзі будуць гуляць па нашых вуліцах? Аб гэтым размова з навуковым супрацоўнікам ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» Паўлам Велігуравым.

Источник: Звязда | 30.05.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля