Всего документов: 3.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя манаграфіі «Творчы працэс у інтэрпрэтацыі беларускіх пісьменнікаў» галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгена Гарадніцкага.
У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы адбыўся рэспубліканскі круглы стол «Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры». Каб забяспечыць усебаковае, шырокае абмеркаванне акрэсленых тэм, да ўдзелу былі запрошаныя не толькі навукоўцы, але і пісьменнікі, прадстаўнікі рэдакцый. Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка коратка расказаў аб працы інстытута, рэалізаваныя ім буйныя праекты і прадставіў удзельнікаў круглага стала. Урачыстае адкрыццё адбылося пры ўдзеле старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Гусакова і іншых.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся Міжнародны круглы стол, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры.