Всего документов: 1.
4 снежня ў Клёцку адбылася прэзентацыя нясвіжскага календара "Маляванкі-суседкі". Старонкі выдання прадстаўляюць творы народнага наіўнага мастацтва, знойдзеныя не толькі на Нясвіжчыне, але і суседніх Клеччыне, Капыльшчыне. На імпрэзу прыехала і вядучы метадыст Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна, магістрантка Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі Вольга Трубач.