Всего документов: 2.
Лячэнне бруксізму, капы для выпраўлення прыкусу, новыя метады імплантацыi, клетачныя тэхналогіі — у апошні час распрацоўкі нашых вучоных у галіне стаматалогіі развіваюцца на сусветным узроўні. Суседзi гэта даўно прызналi. Але што канкрэтна прапануюць пацыентам найноўшыя методыкі? Напрыклад, нашы стаматолагі прапанавалі клетачную тэхналогію для лячэння парадантозу. Спецыялісты Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі распрацавалі бiятрансплантат на аснове мезенхімальных стваловых клетак.
Летась аб’ём беларускага фармацэўтычнага рынку склаў больш за 630 мільёнаў долараў. Пры гэтым доля лякарстваў мясцовай вытворчасці на ім перавысіла пяцьдзясят працэнтаў. Пра лакалізацыю вытворчасці медпржпаратаў распавядае намеснік дырэктара па навуковай ды інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Алена Калінічэнка.