Всего документов: 1.
Фонды беларускіх пісьменнікаў, пацярпелых у гады сталінскіх рэпрэсій, складаюць адметную частку ўсіх фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Установа шмат гадоў ажыццяўляе пошук дакументаў дзеячаў беларускай культуры 1920-1930 гадоў, каб вярнуць у навуковы ўжытак незаслужана забытыя імёны і творы. Такім чынам сфарміраваўся і архіў Барыса Мікуліча. Рукапіс першай часткі рамана "Адвечнае" захоўваецца ў Цэнтральнай науковай бібліятэцы НАН Беларусі.