Всего документов: 1.
Крыху больш за год засталося да стогадовага юбілею народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Натуральна, гэта важная падзея патрабуе ад грамадскасці, дзяржаўных устаноў канкрэтных захадаў па ўвекавечанні памяці слыннага сына беларускага народа. Пачатак у некаторай ступені ўжо зроблены. У бягучым годзе ў выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў «Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова», падрыхтаваны Тэрэзай Голуб у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.