Всего документов: 7.
Артыкул прысвечаны апісанню ролі жанчын-даследчыц у фундаментальным вывучэнні беларускай дыялектнай мовы, праца якіх была адзначана найвышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Менавіта супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ўпершыню сярод навукоўцаў акадэмічных мовазнаўчых інстытутаў тагачаснага СССР змаглі стварыць лінгвагеаграфічны атлас.
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Спадчына Язэпа Драздовіча: мастацтва, краязнаўства, археалогія, мовазнаўства" адбылася ў г. Глыбокім. Прапанаваныя даклады вызначаліся разнастайнасцю тэматыкі, што падаецца цалкам натуральным. Разнастайна і спадчына Драздовіча, якая захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
3 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі "Вайна - трагедыя і памяць народа: расказваюць сведкі падзей".
У артыкуле адлюстравана мовазнаўчая дзейнасць Якуба Коласа ў Інстытуце беларускай культуры, якая была звязана с распрацоўкай тэрміналагічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы.
У Астраўцы гродзенскай вобласці 8 чэрвеня прайшло адметнае мерапрыемства "Роля старабеларускай пісьмовай спадчыны і беларускіх народных гаворак ва ўмацаванні гістарычнай памяці народа". Удзел у імпрэзе ўзялі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На сустрэчу прыехалі дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў, загадчык аддзела гпісторыі беларускай мовы Наталля Паляшчук, вядучыя навуковыя супрацоўнікі гэтага аддзела Ірына Будзько і Эльвіра Ярмоленка, загадчыца аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Вераніка Курцова, загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства Алена Васілевіч.
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбыўся круглы стол "Пётр Апанасавіч Бузук: набыткі нацыянальнай лінгвагеаграфіі", прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння заснавальніка беларускай лінгвагеаграфіі. На імпрэзе дэманстраваліся скарбы з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, у якіх захоўваюцца і выданні П. Бузука.
Каляды з Масленкай — гэта гульні, песні, танцы і абавязкова багатае застолле. Ні каляднае частаванне, ні тым больш масленічнае не абыходзіцца без бліноў, аладак. А як яшчэ гэту страву называюць? Кандыдат філалагічных навук Вераніка Курцова, загадчыца аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, часта бывае ў лінгвістычных экспедыцыях і мае адказы на такія пытанні.