Всего документов: 1.
Любоў Васільеўна Ракава дзіўным чынам сумяшчае ў сабе вучонага і выдатную кулінарку, аўтара ўнікальных кніг па традыцыйнай бытавой культуры, гісторыі беларускага касцюма і сапраўдную прафесійную агародніцу. Этнограф, доктар гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне". Гаспадыня вялікай сям'і, жонка, маці, бабуля. Усё паспяваць і і пры гэтым радавацца багаццю кожнага адпушчанага дня дапамагаюць ёй традыцыі нашых продкаў, якія сталі часткай і яе жыцця.