Всего документов: 9.
У якасці арганізатараў XV Міжнароднага з´езда славістаў выступілі Міжнародны камітэт славістаў, Беларускі камітэт славістаў, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Пра адметнасці працы гэтага надзвычай прэстыжнага навуковага форуму, кола актуальных пытанняў славістыкі, а таксама асаблівасці беларускага ўдзелу ў з´езде – гутарка з першым намеснікам дырэктара Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшынёй Прэзідыума Міжнароднага камітэта славістаў Аляксандрам Лукашанцам.
Наколькі “модна” ў беларускіх школьнікаў і студэнтаў вывучаць славянскія мовы? Ці можна гаварыць пра існаванне асобнага варыянта правапісу рускай мовы ў Беларусі? І наколькі актыўна беларуская мова пачынае пранікаць у тыя сферы, у якіх раней ніколі не выкарыстоўвалася? Пра гэта і многае іншае гаворка з дырэктарам філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандрам Лукашанцам.
Размова з Аляксандрам Лукашанцам — дырэктарам філіяла "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Абмяркоўваем самыя "смачныя" з´явы і праблемы нацыянальнай мовы: беларускамоўныя плакаты і білборды, лацінку ў сталічным метро, школу на роднай мове, шыльды, напісаныя па-беларуску, ды іншае.
Старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Александр Лукашанец расказвае ў сваім артыкуле аб гісторыі, развіцці і сучасным стане славістыкі ў Беларусі і іншых краінах. Ен адзначае, што "правядзенне XV Міжнароднага з'езда славістаў у 2013 годзе ў Мінску стане важнай навуковай і культурнай падзеяй для Рэспублікі Беларусь, дасць магчымасць захаваць і прадоўжыць традыцыі міжнароднага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў галіне даследвання славянскіх моў, літаратур і культур".
20-27 жніўня 2013 г. у Мінску адбудзецца XV Міжнародны з´езд славістаў. Артыкул змяшчае тэматыку XV Міжнароднага з´езда славістаў. Старшыня Міжнароднага камітэта славістаў - член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец.
Ці варта змагацца з трасянкай? І што рабіць тым, хто баіцца дапусціць памылку, размаўляючы па-беларуску? Каб знайсці адказы на моўныя і іншыя пытанні, карэспандэнт “НГ” звярнулася да дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандра Лукашанца.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Таму карэспандэнты “Звязды” вырашылі сустрэцца з дырэктарам філіяла "Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандрам Лукашанцам. Пагутарылі з ім пра лёс роднай мовы, перавагі беларускамоўнасці і магчымыя захады па ўмацаванні пазіцый нацыянальнай мовы ў грамадстве.
Аб сучаснай моўнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь разважае дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Купалы і Я. Коласа НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.
Дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец разважае аб ролі і месцы акадэмічнай мовазнаўчай навукі ў сістэме гуманітарных ведаў і нацыянальнай навукі ўвогуле, аб задачах і прыярытэтах акадэмічнай і ўніверсітэцкай лінгвістыкі.