Всего документов: 1.
Яшчэ старажытныя людзі казалі пра тое, што ў чорным кмене (нігеле) змяшчаецца лячэнне ад ўсіх хвароб, і гэтая ісціна бясспрэчная. У нас у краіне з гэтай папулярнай культурай цесна працуе кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт кафедры аховы раслін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Анастасія Ісакава. У цяперашні час вядзецца насенняводства трох гатункаў нігелы ў мэтах імпартазамяшчэння і забеспячэння айчынным насенным матэрыялам і прадукцыяй з чорнага кмену. Таксама пры супрацоўніцтве з інстытутам біяфізікі і клеткавай інжынерыі НАН Беларусі вядуцца даследаванні па вывучэнні ўплыву экстрактаў з насення айчынных гатункаў нігелы на тармажэнне росту пухлінных клетак у крыві.