Всего документов: 1.
На пачатку 1921 года Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў Наркаму асветы РСФСР А. В. Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча (псеўданім — Якуб Колас), аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў. На радзіме Колас займаўся і навуковай справай. У 1920-я гады ў Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі пачаў працу Інстытут беларускай культуры. У яго склад сапраўднымі членамі ўвайшлі І. Д. Луцэвіч (Я. Купала), К. М. Міцкевіч (Я.Колас), Я. Ф. Карскі і іншыя.