Всего документов: 2.
Імя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова добра вядома кожнаму з нас яшчэ са школьных гадоў. Аповесці «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», апавяданні «Васількі», «Ядвісін Дуб», «Над Бугам», «Андрэй Лятун», раманы «На чырвоных лядах», «Векапомныя дні» ды і многія іншыя творы не пакінулі абыякавым нікога, хто хоць раз іх прачытаў. Да 115-годдзя з дня нараджэння пісьменніка 28 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцыімя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя выставы «Аблічча часу ў творчасці Міхася Лынькова».
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, прайшла ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, дзе з дакладамі і паведамленнямі выступілі вядучыя беларускія навукоўцы, а таксама іх калегі з Польшчы, Украіны і ЗША.