Всего документов: 7.
З 21 па 28 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правядзе Тыдзень роднай мовы.
Выстаўка "З нетраў зямных і часовых. Гомельшчына ў археалагічных артэфактах" адкрыецца ў Гомельскім палаца-паркавым ансамблі. Выстаўка аб'яднае вынікі некалькіх палявых даследаванняў, праведзеных сумесна супрацоўнікамі музея, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Дзяржаўным Эрмітажам (Санкт-Пецярбург).
Удзельнікі "круглага стала" "Патрыятычнае выхаванне асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў" на прыкладзе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" азнакоміліся вопытам далучэння дзяцей і іх бацькоў да родных вытокаў. Удзельнікі "круглага стала" прынялі рэзалюцыю і асабіста выказаліся на актуальныя тэмы. Сваё меркаванне агучыла і загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна.
Праз тры дні Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь адзначыць 80-годдзе з часу заснавання. Сёння па аб´ёме фондаў Прэзідэнцкая бібліятэка трэцяя ў Беларусі – 1,5 мільёна экзэмпляраў. Наперадзе толькі «Нацыянальная» і «Акадэмічная», маецца на ўвазе Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Напрыканцы верасня ў сталіцы Азербайджана праходзіла ІІІ Бакінская міжнародная выстаўка-кірмаш, арганізаваная Міністэрствам культуры і турызму Азербайджанскай Рэспублікі. У мерапрыемствы ўзялі ўдзел і беларускія кнігавыдаўцы. Удзельнікам беларускай дэлегацыі былі перададзены тры тамы (у VIP выкананні) Азербайджанскай энцыклапедыі для Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"
Царскія брамы, сплеценыя з саломкі, - унікальныя помнікі даўніны. На царскай браме з вёскі Вавулічы Драгічынскага раёна акрамя элементаў саломапляцення размешчаны жывапісныя клеймы з вобразамі чатырох Евангелістаў з сімваламі. Паступілі брамы ў Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах у 1974 годзе з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору тагачаснай Акадэміі навук БССР.
Напярэдадні свята пісьментсва ў Глыбокім былі знойдзены два рарытэты, якія ўражваюць сваёй каштоўнасцю і незвычайнасцю. Адзін з іх – каменны крыж – убачыў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акдэміі навук Беларусі Марат Клімаў, які зрабіў замеры, фотаздымкі. Цяпер чакаецца навуковае апісанне крыжа, якое дазволіць устанавіць больш дакладную дату яго ўсталявання.