Всего документов: 1.
Народная мудрасць гаворыць: усе нашы хваробы ад нерваў. Але тут варта было б дадаць — і ад няправільнага харчавання. Наша самаадчуванне залежыць непасрэдна ад таго, што мы ядзім, але не ўсе надаюць гэтаму асаблівае значэнне. Аб тым, якім павінен быць правільны рацыён харчавання, як сфарміраваць яго ў дзяцей, дзе ў Беларусі знайсці "здаровыя" прадукты і калі ў рэспубліцы з´явіцца Канцэпцыя здаровага харчавання, карэспандэнт БЕЛТА размаўляе з начальнікам аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні кандыдатам біялагічных навук Людмілай Мельнікавай.