Всего документов: 1.
Прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук у рамках навукова-практычнай канферэнцыі на 17-м Беларускім энергетычным і экалагічным кангрэсе прапанавалі новы спосаб эфектыўнага выкарыстання мелавых кар´ераў, парэкакамендавалі надаць ім статус гідралагічных помнікаў прыроды і легалізаваць у якасці турыстычных аб´ектаў. – Ужо сёння за кошт турыстаў мелавыя кар´еры прыносяць прыбытак дзяржаве ў выглядзе падаткаў, - перакананы загадчык сектара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Байчораў.