Всего документов: 1.
Сярод пастаўчан шмат цікавых людзей, якія жывуць не толькі ў розных куточках Беларусі, але і ў іншых краінах. Калі нам усім сабрацца ды скарыстаць той патэн-цыял, якім валодаем, то шмат можам зрабіць для рэгіёна. “Пастаўскае зямляцтва” існуе з 2014 года, стваралася па прыкладзе польскіх ды рускіх, што пашыраныя ў суседніх краінах. Сёлетняя сустрэча, чацвёртая па ліку, праходзіла ў Інстытуцемовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. І гаспадаром яе стаў дырэктар установы Ігар Капылоў — выхадзец з Пастаўшчыны: з вёскі Пятрагі.