Всего документов: 1.
Удзельнікі конкурсу даследчых работ Саюза беларусаў Латвіі “Беларусы Латвіі. Мінулае і сучаснасць”, сярод якіх быў і член-карэспандэнт НАН Беларусі прафесар Аляксандр Лукашанец, па запрашэнні дэпутата Еўрапарламента Андрэя Мамыкіна наведалі Брусель.Наша дэлегацыя з 15 чалавек пабывала ў Еўрапарламенце, зазірнула і ў Залу пленарных пасяджэнняў. Мы даведаліся: сёння ў гэтым кіруючым органе працуе 751 дэпутат ад 28 краін, 8 з якіх — ад Латвіі. Працоўных моў у арганізацыі 24, асноўныя з іх —англійская, французкая і нямецкая.