Всего документов: 1.
У Мар’інай Горцы 9 лістапада прайшлі заключныя мерапрыемствы традыцыйных “Каласавін на Пухавіччыне”, якія былі прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. З асаблівай ўвагай ўсе слухалі Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. Малодшы сын Коласа — асоба неардынарная. Ен — доктар тэхнічных навук, амаль паўстагоддзя працаваў у фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук, з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых распрацовак і вынаходніцтваў, за якія атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.