Всего документов: 1.
Штогод улетку ў нашай краіне фіксуюцца выпадкі сустрэч з паўзунамі, асабліва ў сезон «ціхага палявання» і збору журавін. У Беларусі тры віды змей, ядавітым з якіх з'яўляецца толькі адзін гадзюка звычайная. Πаводле слоў вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі наземных бесхрыбтовых жывёл Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Драбянкова, у краіне каля 450-500 тыс. гадзюк.