Всего документов: 1.
Міжнародная археалагічная канферэнцыя «Супольнасці каменнага і бронзавага вякоў у міжрэччы Віслы і Дняпра» прайшла ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Гэты форум сабраў больш як тры дзясяткі спецыялістаў з навуковадаследчых устаноў, універсітэтаў і музеяў Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы ды Ірака. У канферэнцыі таксама прыняў удзел Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі.