Всего документов: 4.
Выйшла манаграфія «Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына». Калектыў аўтараў з Інстытута гісторыі НАН Беларусі здолеў сабраць вялікую колькасць дакументальных матэрыялаў, у якіх даследуецца жыццёвы шлях і прафесійныя дасягненні слыннага вучонага.
Значэнне спадчыны Яўстафія Тышкевіча падкрэсліў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лакотка ў сваім выступленні на тэматычнай міжнароднай навуковай канферэнцыі. Паводле яе матэрыялаў і выдадзены зборнік «Навуковая спадчына Яўстафія Тышкевіча».
Выйшла ў свет кніга Алеся Марціновіча "Лица во времени". Яна прысвечана тутэйшым геніям, унесак якіх цяжка пераацаніць. Іх імены ўвекавечаны ў кампазіцыі "Залатое кола беларускай навукі" каля НАН Беларусі.
Выйшла ў свет абноўленая кніга-альбом супрацоўнікаў аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыі Віннікавай і Паліны Богдан "Традыцыйны беларускі касцюм".