Всего документов: 13.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава сустрэлася з Прэзідэнтам Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў Драганам Вукчэвічам. На сустрэчы абмяркоўваліся шляхі ўзаемадзеяння ў навуковым і міжкультурным супрацоўніцтве. Дэлегацыя Чарнагорыі запрошана кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай наведвання яе арганізацый,азнаямлення з іх дзейнасцю, абмеркавання перспектыўных кірункаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж бакамі.
Двухмоўе — гэта звыклая для сучасных пакаленняў беларусаў рэальнасць, у якой наша краіна знаходзіцца яшчэ з савецкіх часоў. Аднак галоўнае пытанне, якое ўзнікае, — наколькі ў прынцыпе магчыма абсалютная роўнасць моў не толькі ў побытавай сферы, але і, напрыклад, у прававой? Пра тое, якія праблемы існуюць у айчынным заканадаўстве на беларускай мове і як іх варта вырашаць, ішла гутарка падчас круглага стала, арганізаванага ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Удзел ў абмеркаванні ўзялі і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ Рыгор Васілевіч і першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Лукашанец.
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар Міхаіл Мясніковіч узяў удзел у сесіі Агульнага сходу НАН, прысвечанай выбарам акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гэта падзея — адна з ключавых у Год навукі.
На VІІ Беларускім касмічным кангрэсе будзе заслухана больш чым 120 дакладаў навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых дзяржаў. Удзельнікі мелі магчымасць не толькі з першых вуснаў пачуць пра напрацоўкі калег, але і пабачыць іх канкрэтныя дасягненні. Падчас кангрэса працуе выстаўка касмічных тэхналогій. На ёй прадстаўлены распрацоўкі, выкананыя па саюзнай праграме «Маніторынг-СД», расказаў Аляксандр Тузікаў, генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі. А ўвогуле гэты кангрэс — своеасаблівая падрыхтоўка да міжнароднага, які Мінск прыме ў наступным годзе, нагадаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
У духоўнай сталіцы Беларускай праваслаўнай царквы — Жыровіцах, — адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дзяржава, грамадства, Царква ў гісторыі Беларусі». Яе арганізатары — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, БПЦ, Мінскія духоўныя акадэмія і семінарыя — прысвяцілі падзею 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі і 300-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага. Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, акадэмік, адзначыў, што развіццё друкаванай кнігі і культуры на Беларусі непасрэдна звязана з дзейнасцю хрысціянскіх вернікаў.
Амаль чвэрць насельніцтва нашай краіны лічыць, што меркаванне людзей павінна брацца пад увагу падчас прыняцця таго ці іншага закона. Пра тэндэнцыі, якія назіраюцца сёння ў дзейнасці мясцовай улады, распавядае Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Гібрыдныя войны, адказнасць за напісанае, сказанае, агучанае, пытанне маральнага выбару журналіста. Гэтыя тэмы ўзняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы.Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр КАВАЛЕНЯ, адзначыў:"У цяперашніх умовах давер аўдыторыі да масмедыя страчваецца. Як чалавек, які пачынае раніцу з прачытання навін, думаю, што сёння, сапраўды, надзвычай шмат інфармацыі негатыўнага характару. Аўдыторыя «перакормлена» негатывам. Акцэнтаваць увагу чытачоў, гледачоў і слухачоў варта ў большай ступені не на негатыўных момантах, у тым ліку ў двухбаковых адносінах Беларусі і Расіі, а на тых фактах, якія даюць магчымасць СМІ выглядаць больш пазітыўна ў інфармацыйнай прасторы."
Перш чым правесці нараду аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выстаўкай, якая размясцілася ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У ёй прадстаўлена больш за паўтары сотні экспанатаў, якія адлюстроўваюць дасягненні ў сферы навукі і тэхналогій за апошнія гады. Пра свежыя практычныя вынаходніцтвы распавядае старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Загадчык цэнтра новай і найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Смяховіч распавядае, чаму ён выпісвае газету "Звязда".
Тыя, хто выбірае сацыялогію, звычайна робяць гэта свядома, сцвярджае Мікалай Мыслівец, намеснік дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Мікалай Мыслівец у свой час паступіў у аспірантуру Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, трапіў у вучні да выдатнага чалавека, таленавітага вучонага, педагога з вялікай літары, акадэміка НАН Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Яўгена Бабосава.
Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Мiхаiл Мясніковіч прапанаваў больш шырока выкарыстоўваць дасягненнi навукi для аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву. Адпаведную заяву спiкер верхняй палаты зрабiў падчас наведвання рэспублiканскага навукова-медыцынскага цэнтра «Клетачныя тэхналогii» Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Акрамя таго, у мерапрыемстве ўзяў ўдзел старшыня Прэзiдыума НАН Уладзiмiр Гусакоў. У сваю чаргу, дырэктар Iнстытута бiяфiзiкi i клетачнай iнжынерыi Людмiла Дубоўская i яго навуковыя супрацоўнiкi азнаёмiлi гасцей з вытворчасцю бiямедыцынскiх клетачных прадуктаў i банкам стваловых клетак, паказалi лячэбную палiклiнiчную базу.
Апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў — экзітполы — будуць праводзіць тры арганізацыі. Гэта Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў «Еўразійскі барометр».
Напярэдадні свята «Звязда» высветліла, як такое простае на першы погляд паняцце ў дачыненні да краіны разумеюць людзі. Аляксей Скакун, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, прафесар лічыть, што адзін з галоўных аспектаў незалежнасці краіны — гэта харчовая бяспека.