Всего документов: 4.
Навукова-практычная канферэнцыя «Архівы і архівісты: рух па шляху развіцця» прайшла ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і была прымеркавана да яго 85-годдзя. Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі канца ХVІІ — пачатку ХХ стагоддзя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Кацярына Кімбар, якая даследавала дакументы фондаў дваранскіх апек, раскрыла тэму «Фінансавае забеспячэнне дзяцей-сірот у беларуска-літоўскіх губернях у першай палове ХІХ стагоддзя».
Пра работу над 20-томным выданнем «Гарады і вёскі Беларусі» распавядае дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лакотка.
У Нацыянальнай акадэміі навук прайшла міжнародная канферэнцыя «Архівы ў гісторыі — гісторыя ў архівах», прымеркаваная да стагоддзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі разгледзелі ролю дзяржаўных архіваў у захаванні гістарычнай памяці. Акадэмік — сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН, доктар гістарычных навук прафесар Аляксандр Каваленя заўважыў, што дзякуючы працы архівістаў сёння сабраны і захоўваюцца каштоўныя дакументы аб мінулым Беларусі.
Міжнародная канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў», арганізаваная Нацыянальнай акадэміяй навук, прайшла шосты раз. Прагучала больш за сем дзясяткаў дакладаў. Але, як падчас адкрыцця канферэнцыі адзначыў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук Аляксандр Каваленя, яшчэ шмат праблем, звязаных з гісторыяй і жыццём сталіцы, патрабуюць вывучэння.