Всего документов: 2.
Беспілотны лятальны апарат — гэта той жа самалёт альбо верталёт, звычайна меншы па памерах, кіраванне якім ажыццяўляецца з зямлі. Ён значна таннейшы і больш эканомны ў эксплуатацыі. Па функцыях жа беспілотнік смела можа канкурыраваць са сваімі «вялікімі братамі»: найперш у маніторынгу тэрыторый і разведцы. Беспілотная тэматыка актыўна распрацоўваецца і ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сёння інстытут — галоўны выканаўца дзяржаўнай навукова-тэхнічнай падпраграмы «Стварэнне і асваенне вытворчасці гамы тэхналогій і элементаў лятальных апаратаў, мэтавых нагрузак і беспілотных авіяцыйных комплексаў шматфункцыя-нальнага прызначэння».
Некаторыя яшчэ ўчора экзатычныя для Беларусі сельгаскультуры становяцца даволі папулярнымі як у адпаведных прадпрыемстваў, так і ў фермераў, не кажучы пра прысядзібныя ўчасткі. Тыповы прыклад: добра знаёмы і многімі любімы з-за сваіх смакавых і асабліва лекавых якасцяў кавун набывае сталую прапіску на нашых палях. Пакуль што мы яго спажываем свежым, а ёсць жа і сок кавуновы, і кавун сушаны, і кавун салёны, і мочаны… Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі аграхіміі і харчавання раслін Інстытута агародніцтва кандыдат сельскагаспадарчых навук Андрэй Бадзько лічыць кавун для нашай краіны стратэгічнай культурай.