Всего документов: 12.
Спадчына Якуба Коласа — найкаштоўнейшы мастацка-эстэтычны скарб і невычэрпная крыніца глыбіннай мудрасці народа. Пра творчае сталенне пісьменніка распавядае дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Аўтарам артыкула, дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іванам Саверчанкай асветлена багатая інтэлектуальная культура Беларусі XVI–XVII стагоддзяў, выяўлены галоўныя тэмы і праблемы, што ўздымаліся ў палемічных і публіцыстычных творах.
Янка Купала — велічная постаць беларускай, славянскай і еўрапейскай літаратуры. Майстар слова акумуляваў спрадвечныя мары беларускага народа — сацыяльнае і палітычнае вызваленне, развіццё нацыянальнай культуры, поўнае разняволенне духоўных і творчых магчымасцей асобы. Пра беларускага песняра распавядае дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
У артыкуле асветлены найважнейшыя здабыткі сучаснай беларускай літаратуры. Паказаны творчыя дасягненні такіх майстроў мастацкага слова, як Георгій Марчук, Віктар Праўдзін, Уладзімір Саламаха, Васіль Шырко, Анатоль Казлоў, Андрэй Федарэнка, Мікалай Чаргінец, Навум Гальпяровіч і інш. Раскрыты ідэйныя і творчыя пошукі таленавітых пісьменнікаў, выяўлены стылёва-жанравыя і тэматычныя абсягі найноўшай нацыянальнай літаратуры.
Амаль два гады таму ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі завяршыўся фундаментальны праект: убачыў свет апошні, 37-мы выпуск "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы".
Нацыянальная літаратура і мова з’яўляюцца адным з галоўных элементаў інфармацыйнай бяспекі краіны, ключавым фактарам супрацьдзеяння дэструктыўным праявам глабалізму, асноўным энергетычным ядром духоўна-культурных працэсаў, якія спрыяюць росквіту сучаснай беларускай нацыі. Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка распавядае пра асноўныя этапы станаўлення і развіцця беларускага прыгожага пісьменства і літаратурнай мовы
За апошнія часы ў інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі праведзена значная праца, накіраваная на развіццё літаратуразнаўчай навукі (гісторыі і тэорыі літаратуры, тэксталогіі і кампаратывістыкі), літаратурнай крытыкі і мастацкай літаратуры. Пра працу інстытута распавядае яго дырэктар Іван Саверчанка.
Крытычны нарыс беларускага літаратуразнаўцы, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытуту літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Івана Саверчанкі аб новым рамане Мікалая Чэргінца "Аперацыя "Кроў"". У цэнтры ўвагі пісьменніка - Другая Ссветная вайна, жыццё Беларусі пад акупацыяё, лёс паняволеных народаў і змаганне з фашызмам.
Аўтар артыкула - вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, пісьменнік Іван Саверчанка.
Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры ім. Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.
Артыкул вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мовы і літаратуры ім. Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.
Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры ім. Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка разважае аб сучасным стане беларускай літаратуры і яе ролі ў жыцці грамадства.