Всего документов: 2.
Дзяржаўны Камерны хор Рэспублікі Беларусь сумесна з акцёрам і рэжысёрам Алегам Вінярскім працягвае цыкл канцэртаў «Стиха и музыки творенье». Новая праграма «Заварожаны вя чэрняй цішынёй...» прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і будзе прадстаўлена гледачам 17 кастрычніка. 3 самага пачатку, калі толькі творы Максіма Багдановіча з'явіліся ў друку, ён сам заявіў пра сваю цесную сувязь з музычнай стыхіяй, распавядае літаратуразнаўца, старшы навуковы супрацоўнік аддзела даследавання рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Мікалай Трус.
Дыягностыку многіх спадчынных захворванняў цяпер можна правесці загадзя і ацаніць схільнасць да іх. А ў хуткай будучыні навукоўцы змогуць па генах скласці дэталёвы партрэт знешнасці, характару і схільнасцяў чалавека. Колькасць ахвочых зазірнуць унутр сябе расце. Асоба чалавека прыкладна на 75 % вызначаецца яго генамі, распавядае загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Масэ.