Всего документов: 3.
16-17 красавіка 2015 года у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні "Кніжная культура Беларусі XI - пачатку XX ст.". Прагучалі даклады даследчыкаў і спецыялістаў НББ, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і іншых.
X Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні праходзілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 17-18 красавіка 2014 г. і былі прысвечаны 440-годдзю выдавецкай дзейнасці друкарні Мамонічаў. У рамках канферэнцыі адбылося адкрыццё выставы "Надрукавана ў доме Мамонічаў", якая была арганізавана ў Музеі кнігі НББ сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама падчас адкрыцця выставы да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальнымі словамі звярнуўся дырэктар ЦНБ НАН Беларусі А.І. Груша
18-19 красавіка 2013 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі ІХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні "Статут Вялікага Княства Літоўскага ў гісторыі культуры Беларусі", якія былі прысвечаны 425-годдзю зацвярджэння знакамітага помніка прававой культуры. На пленарным пасяджэнні з дакладам "Да падрыхтоўкі факсімільнага выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 г." выступіў галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Г.Я.Галенчанка.