Всего документов: 22.
Нацыянальная культура — падмурак, на якім узрастае асоба, а з ёю — нацыя. Надзвычай важна ўспомніць, хто мы ёсць і чаго вартыя. Гэта дапамагла зрабіць навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні» ў рамках ХХХІ Дня беларускага пісьменства. Свята пісьменства нагадвае пра нашы духоўныя традыцыі, адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў.
«Беларускі скарбашукальнік» — гісторыка-краязнаўчы клуб, які адкрыўся як праект прыватнай ініцыятывы 23 верасня 2008 года. Знойдзеныя заснавальнікам клуба Максімам Котавым артэфакты нават дапамагаюць навукоўцам Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Няма неабходнасці паўтарацца, што сёння супрацоўнік кніжніцы ў ідэале звышмабільны і пастаянна адукоўваецца. Каб быць лідарам, а не даганяць. Думаецца, гэтыя задачы ставіліся арганізатарамі XIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных і спецыялістаў "Бібліятэка ў XXI стагоддзі. Сацыяльная місія", што адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Ковід-абмежаванні сутыкнулі грамадства з новым выклікам: існаванне на аддаленцы. Як з гэтым справіліся бібліятэкі, распавядалі ўдзельнікі Міжнароднага кангрэса "Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні". Разнастайныя "разумныя сэрвісы": інтэрнэт рэчаў, "разумны дом", дыстанцыйнае абслугоўванне - усе гэта набліжае лічбавізацыя, паскораная пандэміяй. Такія сістэмы, як RFID-тэхналогія, што працуе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі з 2011 года, могуць стаць больш эфектыўнымі з тэхналогіямі інтэрнэту рэчаў.
Новая дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна Наталля Вашчыла перапоўнена энтузіязмам аздобіць кніжніцу новым зместам, пры гэтым захоўваючы традыцыі. Моладзі часам зручна ўзаемадзейнічаць з бібліятэкай у нефармальнай абстаноўцы, такі вопыт, напрыклад, засведчыла Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі падчас Форуму навукі ў батанічным садзе.
Мудрагелістыя сімвалы дзіўнай формы на першы погляд падобны то да іерогліфаў, то да іўрыту. Неразборлівыя і неспасціжныя спачатку, потым яны становяцца цалкам зразумелымі і нават займальнымі. Усё дзякуючы Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, якая ў межах Фестывалю навукі дала магчымасць паглыбіцца ў старажытнае пісьменства і спасцігнуць тайну глаголіцы.
Вядучы бібліятэкар аддзела МБА і абанемента Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Алена Зарэмба чуйна ставіцца да кнігі і верыць у карысць чытання. Паколькі многа закрылі сельскіх бібліятэк, у раёнах, колькасць запытаў кніг па МБА зменшылася. Міжнародны МБА напоўніцу выкарыстоўваюць НББ, ЦНБ НАН Беларусі.
Сёння мы не выпускаем з рук смартфон, як калісьці нашы папярэднікі — кнігу. Кожнай эпосе — свае сімвалы, скажуць прыхільнікі тэхналогій; кнізе здраджваць нельга — запярэчаць аматары традыцыйных каштоўнасцей. Прыярытэты змяніліся? Вядома. Але нязменным застаецца імкненне спасцігнуць сутнасць існавання, разважаць. Найлепшым інструментам, дарадцам у гэтым на працягу стагоддзяў была кніга. Была? Тэхнічны прагрэс і новыя медыя няўхільна прэтэндуюць на лідарства, ссоўваючы пазіцыі кнігі. Але свет без кнігі — свет дзікуноў, гаварыў рускі літаратар Н. А. Марозаў. У якім стане знаходзіцца сённяшняе грамадства?
Удзельнікі VI Міжнароднай канферэнцыі "Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў" паглыбіліся ў праблемы сучаснай кніжнай культуры. Асаблівасці чытацкіх паводзін жыхароў Беларусі вывучалі ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі.
Да форуму навуковай моладзі "Шлях у навуку" Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі арганізавала выстаўкі "Meliora potentes": кніга ў навуковай пераемнасці Новага часу". Таксама Інстытут паышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ на базе ЦНБ НАН Беларусі арганізаваў круглы стол "Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк".
Кніга - нязменная спадарожніца навукі. А цэнтрам, своеасаблівым сімвалам беларускай навукі па праве з'яўляецца Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі, якая сёлета адзначае 95-гадовы юбілей.
Уяўленне пра бібліятэку як пра кантэйнер для інфармацыі зжыло сябе канчаткова. Аснова зносін сёння - узаемадзеянне анлайн. Як прыклад - сэрвіс "Віртуальная даведачная служба" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Прафесія бібліятэкара адна з найстарэйшых. У нашай краіне - дакладна. Мінскі інстытут культуры стварыўся менавіта з бібліятэчнага факультэта. Як ловіць дух часу гэтая ўстанова? Як адаптуе да сучаснасці спецыялістаў? Пра гэта - гутарка з дэканам ФІДК БДУКіМ Юліяй Галкоўскай. Кафедра інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый удзельнічае і на "Бібліяночы" ў ЦНБ НАН Беларусі.
Інтэрнэт прэтэндуе стаць асноўнай сучаснай крыніцай інфармацыі. Дзе тут месца бібліятэкам? Як яны мусяць трансфармавацца? Адказы шукалі на V Міжнародным кангрэсе ў НББ "Бібліятэка як феномен культуры". Увагі заслугоўваюць і распрацоўкі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, якія працуюць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, РНТБ і інш.
Талент прагне ўвасаблення ў розных матэрыях. Часта мастакі слова малююць і фарбамі. У фондах Цэнтральнай навуковая бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ёсць малюнкі Уладзіміра Караткевіча, іх паказваюць падчас адмысловых выставак (напрыклад, падчас "Бібліяночы").
Дакрануцца да адной з самых дарагіх кніг у свеце, убачыць адзін з найстарэйшых дакументаў у нашай краіне, пагартаць першую беларускую ілюстраваную кніжку, адкрыць новага Караткевіча... Па-сапраўднаму здзіўляла падчас "Бібліяночы" выстаўка рэдкіх кніг і рукапісаў у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Штогадовая акцыя "Бібліяноч" запрашае прыхільнікаў ведаў і прыгод атрымаць зарад бадзёрасці і адкрыць безліч новага. Сёлета гэта атрымаецца дзякуючы непаўторным падарожжам у часе і не толькі. У прыватнасці, спасцігнуць таямніцы некалькіх стагоддзяў запрашае Цэнтральная навуковая бібліятэка іям Якуба Коласа НАН Беларусі.
Ці можна вымяраць інфармацыйную прастору терабайтамі, мегабайтамі? Ці можна лічыць экзэмплярам электронны прадукт? Пытанні турбуюць даследчыкаў. Гэтыя і шмат іншых праблем абмяркоўвалі ўдзельнікі Міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання". Таксама Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі прадставіў сваю распрацоўку: варыянт АБІС БІТ-НТБ.
Бібліятэкі ўсё больш эксперыментуюць, адыходзячы ад вобраза кнігасховішча. Міжнародная акцыя "Бібліяноч" - прыклад іншага ўяўлення пра імідж бібліятэкі. На мінскай карце "Бібліяночы" сёлета 7 кніжніц, кожная з якіх падрыхтавала насычаную праграму на розны густ. Шмат займальных мерапрыемстваў прапануе Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
У сучаснай бібліятэчнай практыцы вядомы розныя формы прадстаўлення інфармацыі ў рэжыме аддаленага доступу: пошук у электронных каталогах, віртуальнае даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, рассылка інфармацыі. Мультымедыя, электронныя выстаўкі дазваляюць раскрыць змест фонду кніжніцы. Магчымасці інфармацыяйных тэхналогій шырока выкарыстовываюць у сваёй працы бібліятэкі краіны: НББ, НБ БНТУ, ФБ БДУ, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі і інш.
Пашырэнне інфармацыяйнай прасторы, інтэнсіўнае ўкараненне інавацый спараджае новыя фарматы культурнага ўзаемадзеяння. Як гэта ўздзейнічае на будучыню бібліятэкі? Разбіраліся на IV Міжнародным кангрэсе "Бібліятэка як феномен культуры" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З кожным годам узрастае колькасць тых, хто абірае віртуальны рэжым карыстання з дапамогай Зводнага электроннага каталога, асноўны масіў якога фарміруецца буйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: НББ, РНТБ, прэзідэнцкай бібліятэкай, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі.
Сяюроўскія шаржы, фотасдымкі, вершы-прысвячэнні і шмат унікальнага здрукаванай спадчыны Кандрата Крапівы дэманстравалася ў ЦНБ НАН Беларусі падчас імпрэзы "Дык хто смяецца апошнім?", да 120 годдзя з дня нараджэння пісьменніка.