Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 7.

Навукоўцы плануюць рэалізаваць шэраг маштабных праектаў. На працягу 2015—2021гадоў беларускія навукоўцы маюць намер рэалізаваць у нацыянальным навукова-тэхналагічным парку «БелБіяград» каля 200 праектаў. Па словах дырэктара ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі» НАН Беларусі Эміліі Каламіец побач з Паркам высокіх тэхналогій, размешчана досыць шмат навуковых устаноў, якія стануць базай для стварэння «БелБіяград».

Источник: Звязда | 15.08.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Ветэрынарныя службы Расіі вярнулі пастаўшчыку ААТ "Белрыба" больш за 15 тон ікры. Беларускае прадпрыемства не пагадзілася за такім паваротам і заявіла пра гатоўнасць да новых лабараторных выпрабаванняў: Матэрыялы з партыі, па якой узніклі пытанні ў Рассельгаснагляду, накіраваны на аналіз ДНК у Інстытут генэтыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 06.08.2015

Рубрика: Наука и производство

Ужо не першы год Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Вязынцы, запрашаючы ўсіх ахвотных узяць удзел у свяце Гукання вясны. Як расказвае аспірантка НАН Алена Ляшкевіч асноўныя элементы гукання вясны — песні-вяснянкі, такі «ўплыў» напрыроду голасам.

Источник: Звязда | 25.03.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Многія краіны і гарады даўно ўжо абзавяліся так званымі «залатымі коламі». Нарэшце з´явілася сваё «кола» і ў Мінска, і па ім сярод першых праехала карэспандэнт «Звязды». Апошні пункт кола — мястэчка Прылукі. Палац у Прылуках звязваюць з пачаткам беларускага кінематографа, бо менавіта тут у 1926 годзе Юрый Тарыч здымаў, як прынята лічыць, першы беларускі фільм «Лясная быль». Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац быў адной з рэзідэнцый гаўляйтара Беларусі Вільгельма фон Кубэ. Пры адыходзе адсюль немцы падпалілі будынак, і ўсё ўнутры выгарала. Пасля вайны яго аднавілі і размясцілі ў ім лабараторыю па барацьбе з каларадскім жуком. Пазней на яе базе быў створаны інстытут абароны раслін, які і цяпер месціцца ў будынку былой сядзібы.

Источник: Звязда | 06.09.2013

Рубрика: История НАН

Пры слове «навуковец» з´яўляецца асацыяцыя з сівавалосым мужчынам сталага веку, з барадой, у вялікіх акулярах і з партфелем. Але маладыя сацыёлагі Кацярына Палхоўская і Ігар Мальчонкаў ушчэнт ламаюць стэрэатыпы. Гутарка з імі пра навуку і праблемы маладых навукоўцаў.

Источник: Звязда | 06.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Магчымасць пазнаёміцца з артэфактамі, якія расказваюць пра беларускую дыяспару за мяжой, зноў з´явілася ў Мінску. У Інстытуце культуры Беларусі пачала працу выстаўка «Беларусы ў свеце», падрыхтаваная сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. Калекцыя выставы раней належала рэспубліканскаму навукова-асветніцкаму цэнтру імя Францыска Скарыны, які ўзначальваў Адам Мальдзіс. Сам ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, супрацоўнік Інбелкульта Адам Мальдзіс адзначыў: «Адкрыццё выставы — заключны акорд ІV з´езда беларусаў свету. Сёлета адзначаецца 20-годдзе першага з´езда, а таксама і 20-годдзе нашага музея».

Источник: Звязда | 30.07.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

У Мінску прадставілі невядомыя старонкі тэатральнай гісторыі Беларусі: у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя манаграфіі польскага тэатразнаўца Збігнева Ендрыхоўскага "Гродзенскія тэатры 1784—1864".

Источник: Звязда | 22.12.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля