Всего документов: 1.
Праблематыку аднаго з самых кровапралітных і масштабных узброеных канфліктаў, у які было ўцягнута насельніцтва амаль усяго свету, абмяркоўвалі пад час міжнароднай навуковай канферэнцыі "Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы" ў Вілейцы. 140 навуковых дакладаў былі падрыхтаваны прадстаўнікамі Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Велікабрытаніі, Славеніі, Казахстана, Кітая, Венгрыі. Пра Беларусь часоў Першай сусветнай вайны распавядаў загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук прафесар Аляксей Літвін.