Всего документов: 4.
Развенчванне гістарычных міфаў - трывалы трэнд у навуцы і ўдалая форма для данясення інфармацыі да шырокага кола чытачоў. І развенчваць іх не толькі займальна, але і неабходна, лічыць член-карэспандэнт НАН Беларусі Ігар Марзалюк, аўтар кнігі "100 гадоў БССР: рэаліі і міфы".
Беларуская гісторыя багатая на падзеі, выбітных асоб і цікавыя факты. А ў сучаснасці хапае "сведкаў" - гісторыка-культурных каштоўнасцей. На сення ў Беларусі іх існуе больш за 5 тысяч, і спіс папаўняецца. Пастаянныя даследаванні вядуцца ў Полацку, Гродне і Брэсце. Як распавёў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны - адзін з вядучых кірункаў працы інстытута.
Такія надзвычай важныя тэмы, як дзіцячая літаратура і заахвочванне дзяцей і падлеткаў да чытання, абмяркоўвалі пісьменнікі, бібліятэкары і прадстаўнікі сістэмы адукацыі наперададні Міжнароднай кніжнай выстаўкі ў прэс-цэнтры Дома прэсы. Удзел у рамове ўзяў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка.
У час, калі Беларусь знаходзіцца паміж дзвюма важнымі датамі - 75-годдзем вызвалення Беларусі і 75-годдзем Вялікай Перамогі - асвятленен гэтай тэмы ахоплівае ўсе магчымыя крыніцы. Да пытання звярнулсія і арганізатары V Беларускіх Калядных чытанняў, якія традыцыйна арганізоўвае Беларуская праваслаўная царква пры падтрымцы шэрагу міністэрстваў: культуры, аховы здароўя, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, а таксама Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.