Всего документов: 1.
На працягу лістапада ўся краіна святкуе 140-годдзе з дня нараджэння вялікага песняра — Якуба Коласа. Днямі і ў сталічнай бібліятэцы № 7, што з гонарам носіць імя класіка, адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства «Маіх радкоў няма без Беларусі». Унучка класіка беларускай літаратуры, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Вера Данілаўна Міцкевіч прэзентавала кнігу «Табой я жыў, табой жыву».