Всего документов: 2.
Гродзенская навукова-вытворчая кампанія “Біятэст”, што займаецца вырабам лекаў з расліннай сыравіны, працуе па прынцыпе: традыцыі важныя для тых, хто глядзіць у будучыню. А пачыналася ўсё ў 1990 годзе, калі група гродзенскіх навукоўцаў рызыкнула стварыць прыватную фармацэўтычную кампанію. Для нашай краіны гэта было незвычайна, а на энтузіястаў ад навукі, якія прынялі рашэнне падацца ў бізнес, многія тады глядзелі скептычна. Маладых і перспектыўных калег, гатовых зрушыць горы, тады блаславіў на ўласную справу дырэктар Гродзенскага інстытута фармакалогіі і біяхіміі НАН акадэмік Юрый Астроўскі. Дырэктар кампаніі Мікалай Дарашкевіч — кандыдат біялагічных навук, бізнесмен, распавядае пра сваю кампанію.
Сенсацыйную знаходку зрабіла гродзенскі археолаг Наталля Пачобут : у дзесяці кiламетрах ад знакамiтага Мiрскага замка побач з вёскай Беразавец знойдзены яшчэ адзiн гістарычны скарб - замак Кміты, які з'яўляецца ўнікальным па рэпрэзентацыйнасці помнікам позняга замкавага будаўніцтва. У археалагічнай экспедыцыі ўзялі ўдзел валанцёры з Гродна i Мiнска, а таксама памочнiкі з мясцовых вёсак. Навуковую кансультацыю аказвалi археолaгi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi.