Всего документов: 3.
Як апрацоўваць вялікія масівы данных, як навучаць штучны інтэлект - гэта і іншае абмяркуюць на IV Міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі BIG DATA-2018 у Мінску. Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць БДУІР, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі і буйныя IT-кампаніі.
Трэці фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур "Свет крышталяў" пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі з 9 па 11 лютага. Пра праграму фестывалю распавядае Алена Сакурэнка, загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай працы батанічнага саду.
Беларускія распрацоўшчыкі мабільных дадаткаў зрабілі праграму "Краіна казак", у якой сабраны ўсе дзіцячыя кнігі, песні і калыханкі на беларускай мове. Распрацоўшчыкі пастараліся уключыць у дадатак як сучасныя вядомыя калыханкі, так і аўтэнтычныя спевы з архіва Інстытута мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі.