Всего документов: 1.
З нагоды святкавання юбілеяў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі літаратурныя чытанні "Іх думкі лунаюць яшчэ над Нясвіжам", якія адбыліся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нясвіж - культурная сталіца Беларусі 2012 года". Падчас чытанняў прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Песняры зямлі беларускай" з удзелам супрацоўнікаў дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.Ф. Назарава, малодшага супрацоўніка аддзела выданняў і тэксталогіі, і А.В. Вальчук, кандыдата філалагічных навук, навуковага супрацоўніка аддзела ўзаемасувязяў літаратур.