Всего документов: 3.
Гутарка з Аляксандрам Куішам, старшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальная акадэміі навук Беларусі, на тэлеканале "Беларусь 3"
20 верасня тэлеканал "Беларусь 3" пачынае вяшчанне ў абноўленым выглядзе. У эфіры з'явяцца зусім новыя, актуальныя праекты. Так, з панядзелка па чацвер на тэлеканале будзе ісці сацыякультурны праект "Ды@блог". Яго адметнасць - інтэрактыўнасць, бо ў сваіх інтэрнэт-дзённіках (блогах) вядучыя будуць не толькі анансаваць тэмы праграм, але і абмяркоўваць іх са сваёй аудыторыяй, адказваць на пытанні глядачоў. Напрыклад, 23 верасня вядучы Навум Гальпяровіч паразважае "Пра мову" з першым намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандрам Лукашанцом.
«Каласавіны» - рэспубліканскае свята з багатай гісторыяй – ладзіліся сёлета ў 27-ы раз і сабралі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час» прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны. Як падкрэсліў вядомы коласазнаўца, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Міхась Мушынскі, на старонках яго «Летапісу жыцця і творчасці Якуба Коласа» творца «паўстае зусім новай фігурай».