Всего документов: 27.
Сёлетняе 120-годдзе Алеся Пальчэўскага заклікала ўважліва пераглядзець яго асабісты фонд, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Матэрыялы былі перададзены ў чэрвені 1980 года Тамарай Цулукідзэ, удавой пісьменніка.
Нагодай для распрацоўкі тэмы стала эўрыстычнае знаёмства з артыкулам Паўла Беркава «Першыя пераклады з кітайскай мовы на беларускую», апублікаваным у часопісе «Беларусь» (1954, № 10), які стаў зыходным пунктам архіўных росшукаў. Розныя меркаванні паўстаюць пасля знаёмства з артыкулам і архіўнымі матэрыяламі з фондаў ЦНБ НАН Беларусі.
Артыкул прысвечаны дакладнай ідэнтыфікацыі імавернага здымка сям’і Антона Лявіцкага (псеўд. Ядвігін Ш.; 1869—1922). Штуршком для пачатку архіўных росшукаў стала знаёмства з лістамі Ванды Лёсік (Лявіцкай), дачкі пісьменніка, да Юльяна Пшыркова, загадчыка сектара рукапісаў і выданняў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, што захоўваюцца ў фондзе старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
У 1976 годзе Людміла Краскоўская, супрацоўніца Славацкага нацыянальнага музея (Браціслава), перадала ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск) архіў свайго бацькі, гісторыка Івана Краскоўскага, а таксама 32 кнігі з сямейнага збору, кожная з якіх заняла пачэснае месца ў фондзе старадрукаваных выданняў і рукапісаў. Асаблівую цікавасць выклікаюць кнігі з інскрыптамі, пячаткамі ранейшых уладальнікаў.
Памятныя даты заахвочваюць больш пільна прыгледзецца да жыццяпісных эпізодаў і творчай спадчыны прызнаных майстроў пяра. 155-годдзе Ядвігіна Ш. (1869—1922) стала добрай падставай прайсціся архіўнымі шляхамі, актуалізаваць ранейшыя дакументальныя здабыткі. Шмат што могуць паведаміць матэрыялы, што захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі).
Свайго мужа Аляксандра Каратая, вядомага пад псеўданімам Максім Лужанін, Яўгенія Пфляўмбаўм называла Алесем. Паэт — заўсёды загадка, а ў выпадку з Лужаніным і Пфляўмбаўм жыццёватворчых таямніц і пытанняў назбірваецца з нязменным памнажэннем на два. Побач з міфалагізаванымі ўяўленнямі і вольнымі меркаваннямі ёсць магчымасць прадставіць сямейную гісторыю, грунтуючыся на архіўных матэрыялах з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Кнігі І. Замоціна даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю, а прысутнасць на некаторых з іх дарчых аўтографаў толькі павялічвае каштоўнасць кожнага экзэмпляра. У ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца выданні са збораў Адама Багдановіча, Паўла Беркава, Пятра Глебкі. За кожным — свая гісторыя.
У сучасным агульным бачанні навуковай спадчыны Льва Шапялевіча на першы план выйшла іпастась археолага, якая непасрэдным чынам лучыць вучонага з Беларуссю. Літаратуразнаўчы і перакладчыцкі наробак жа Л. Шапялевіча прынёс яму вядомасць, якая выходзіла далёка за межы радзімы. Сёння кнігі даследчыка — сапраўдная бібліяграфічная рэдкасць. Два рарытэты захоўваюцца ў фондзе старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Адзін з экземпляраў «Новай зямлі» захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі.
Трэцяе выданне «Новай зямлі» Якуба Коласа (1934) выйшла пад рэдакцыяй Л. Бэндэ. Адзін з экземпляраў Народны паэт перадаў у бібліятэку і пакінуў на ім у 1950 годзе дарчы аўтограф: «Бібліятэцы Акадэміі Навук БССР Якуб Колас. 6.ІІ.1950 г.».
Першыя гады існавання БССР звязаны з фарміраваннем пантэона новых герояў нацыі, адпаведных гістарычным запатрабаванням. У сферы культуры адным з першых прэтэндэнтаў быў Максім Багдановіч. У 1923 годзе з пачэснай місіяй — перадаць архіў сына — у Мінск прыехаў бацька паэта. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба КоласаНАН Беларусі зберагаецца выданне «Новай зямлі» з інскрыптам, адрасаваным бацьку песняра чыстай красы.
43-ці экземпляр "Вянка" Максіма Багдановіча захоўваецца ў ЦНБ НАН Беларусі.
Зазірнуць у мінуўшчыну, рэканструяваць асобныя фрагменты гісторыі цалкам рэальна. Архіўная эўрыстыка - адзін з найбольш запатрабаваных напрамкаў сучасных даследаванняў. Дзякуючы знаходкам у архівах стала магчыма выявіць новые звесткі пра жыццё акадэміка НАН Беларусі Івана Замоціна і яго сям'і.
У прыватным архіве нашчадкаў Якуба Коласа захоўваецца ліст, датаваны 28 сакавіка 1953 г., адпраўлены з Тбілісі. У лісце Марат Індзюкоў пытаецца, ці можа ён разлічваць паступіць у аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР.
Літаратурна-навуковы часопіс "Калоссе", заснаваны беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры, выходзіў перыядычнасцю раз на тры месяцы. Сёння асноўны збор архіва рэдакцыі "Калосся" захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Ад бланка падпіскі на часопіс пачынаецца новы шлях не толькі знаходак, але і новага парчытання асобных сюжэтаў выдавецкай і архіўна-пошукавай дзейнасці Вільні і Мінска 1939-1940 гг.
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Максім Багдановіч - новыя гарызонты навуковых даследаванняў".З дакладамі выступілі і прадстаўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
У пачатку 1920-х гг. у новых гістарычных умовах фарміруецца своеасаблівы культ Максіма Багдановіча. У архівах НАН Беларусі захоўваецца ўнікальны рукапісны дакумент 1923 года пад назвай «Падпіска на мармуровую дошку, дзеля азначаньня дому на Комунальнай вуліцы, дзе радзіўся Максім Багдановіч». Тут пададзены аўтографы ўсіх асоб, якія прынялі ўдзел у першай сталічнай акцыі па мемарыяльным ушанаванні класіка беларускай літаратуры.
У сённяшнім успрыманні творчай спадчыны Язэпа Драздовіча на першым плане стаіць выяўленчае мастацтва, узоры якога прадстаўлены ў беларускіх музеях, сабраны пад вокладкамі альбомаў. Літаратурная практыка ў значна меншай ступені рэпрэзентавана і асэнсавана, хоць менавіта яна можа паслужыць ключом да расшыфроўкі кодаў незвычайных, касмічных тэм і сюжэтаў аўтара «Нябесных бегаў». У 1919 годзе ім быў напісаны першы празаічны твор, рукапіс якога захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Альфонс Петрашкевіч і Максім Багдановіч падобны не толькі сваімі лёсамі і творчасцю. Заўчасны адыход абодвух аўтараў напярэдадні рэзкіх сацыяльных размежаванняў і супрацьстаянняў прадвызначыў іх палітычную неангажаванасць. Захавалася няшмат твораў Петрашкевіча. Адзіны экзэмпляр часопіса «Варта» (1918), які захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (электронная копія даступна ў інтэрнэце), не поўны, патрэбныя старонкі адсутнічаюць.
У артыкуле ўпершыню праводзіцца спроба цэласнага і канцэптуальнага разгляду дзейнасці друкара і кнігавыдаўца Марціна Кухты ў справе выдання беларускіх кніг і перыёдыкі. Рэпрэзентуюцца вынікі некаторых гістарычных рэканструкцый, узнаўляецца і актуалізуецца віленскі мультыкультурны дыскурс пачатку ХХ стагоддзя і роля ў ім мастацкай літаратуры.
Дактарант Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мікола Трус разглядае гісторыю публікацыі ў 1909 годзе ў ЗША верша Янкі Купалы «Памяці Шаўчэнкі».
Адным з нямногіх аўтарытэтных, палітычна неангажаваных навукоўцаў, якія ў 1920-я гады вялі сістэмную работу ў напрамку папулярызацыі беларускай культуры ў краінах Еўропы, быў прафесар Яўген Аляксандравіч Ляцкі - фалькларыст, літаратуразнаца, пісьменнік. Падрабязна пра выбітнага дзеяча распавядае дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Мікола Трус.
Сёлетні юбілей - 150-годдзе Маскіма Горкага - звёў дял супольнай працы вучоных з некалькіх устаноў Расіі і Беларусі: Інстытута сусветнай літаратуры РАН, Літаратурнага музея М. Багдановіча, Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі. Рукапісны сшытак аўтаперакладаў Багдановіча быў выяўлены ў Архіве А. М. Горкага ў ходзе апрацоўкі фондавых матэрыялаў. Падрабязна распавядае дактарант Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Мікола Трус.
Неспадзяванае выяўленне дакумента, наўпрост звязанага з жыццём і грамадска-культурнай дзейнасцю Паўліны Мядзёлкі (1893—1974), прыйшлося акурат да яе сёлетняга юбілею. Зыходным пунктам нацыянальнага ўзвышэння ў агульнавядомай біяграфіі П. Мядзёлкі нязменна называецца роля Паўлінкі ў аднайменным драматургічным творы Янкі Купалы. Але чым яна стала ў жыцці першай выканаўцы — талісманам ці наканаваннем, — раскрывае ліст, які захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Пра ліст распавядае дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Мікола Трус.
Шматкультурны абсяг творчых зацікаўленняў Максіма Багдановіча, прадстаўлены ў перакладчыскай дзейнасці, літаратуразнаўчых, крытычных публікацыях, не ў апошнюю чаргу вызначыў шырокую геаграфію міжнароднага розгаласу самой спадчыны аўтара "Вянка". Пра невядомыя публікацыі Багдановіча распавядае дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янка Купалы НАН Беларусі Мікола Трус.
Пра IX Міжнародны кангрэс украіністаў, які адбыўся 25-27 чэрвеня ў Кіеве, распавядае дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Мікола Трус.
Восьмы Міжнародны кангрэс украіністаў праходзіў у Кіеве 21-24 кастрычніка 2013 г. пад назвай «Тарас Шаўчэнка і сусветная ўкраіністыка: гістарычная інтэрпрэтацыя і сучасныя рэцэпцыі (да 200-годдзя з дня нараджэння Т.Р. Шаўчэнкі)». Сярод дакладаў беларускай дэлегацыі былі прапанаваны: «Унёсак акадэмікаў першага складу Беларускай акадэміі навук у вывучэнне гісторыі кнігадрукавання» Наталлі Бярозкінай; «Пра выданні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Людмілы Аўгуль.