Всего документов: 1.
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Антона Луцкевіча адбылося пасяджэнне круглага стала. Удзел у яго працы прынялі навукоўцы Інстытуа гісторыі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага універсітэту. Спецыяльна да круглага стала Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава, якую прэзентавала малодшы навцуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў В.А. Губанава.