Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 31.

Вочная змена круглагадовай школы алімпіяднага руху па астраноміі, біялогіі, геаграфіі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы, хіміі адкрылася ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Круглагадовая школа алімпіяднага руху была арганізавана ўпершыню ў нашай краіне па ініцыятыве Міністэрства адукацыі пры падтрымцы Акадэміі адукацыі і БДУ. Вучняў чакае насычаная і цікавая праграма. Перш за ўсѐ гэта заняткі з выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя таго, юныя інтэлектуалы наведаюць Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучыя прадпрыемствы.

Источник: Настаўніцкая газета | 07.02.2025

Рубрика: НАН Беларуси

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі сабраў актывістаў на рэспубліканскі электаральны форум, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь. Экспертамі падчас абмеркаванняў выступілі ў тым ліку прадстаўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 01.11.2024

Рубрика: Мероприятия НАН

Сістэматычнае вывучэнне курса гісторыі Беларусі ў школе пачынаецца ў 6 класе. Надзвычай важна ў гэты перыяд зацікавіць дзяцей новым прадметам. Асабліва з улікам новых адкрыццеў вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Аб гэтым размова са Сцяпанам Цемушавым, доктарам гістарычных навук і аўтарам школьных падручнікаў.

Источник: Настаўніцкая газета | 20.10.2023

Рубрика: Наука и общество

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове адбудецца 21 лютага на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Аб гэтым расказаў дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.02.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси

Конкурс на лепшую назву хот-дога з дэгустацыяй і забаўляльнай праграмай для дзяцей прайшоў у сярэдняй школе № 52 Мінска. Тут рэалізуецца пілотны праект па харчаванні, і хот-дог стаў новай стравай, якая з’явілася ў меню школьнай сталовай. Распрацавана яно было з дапамогай НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.

Источник: Настаўніцкая газета | 07.02.2023

Рубрика: НАН Беларуси

У мінскай сярэдняй школе № 22 ужо 15 гадоў праходзяць заняткі міжшкольнага гарадскога факультатыву "Практыка па хіміі", якім кіруе выдатнік адукацыі, былы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Лілія Францаўна Казак.

Источник: Настаўніцкая газета | 20.12.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Прэзентацыя вучэбна-метадычнага комплексу "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)" для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання прайшла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 15.11.2022

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

Летам гэтага года 180 навучэнцаў устаноў адукацыі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва будуць удзельнічаць у праграме "Другасная занятасць". Пра гэта расказаў начальнік раённага аддзела адукацыі Анатоль Міхайлавіч Карпіцкі. Вучняў запрашаюць у лагеры працы і адпачынку. У мінулым годзе вучні Слабадской сярэдняй школы праводзілі раскопкі стаянкі бронзавага веку ў палатачным лагеры сумесна з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 14.05.2022

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

179 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі абаранілі свае навукова-даследчыя работы ў публічнай дыскусіі падчас заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў. У склад журы увайшлі і навукоўцы інстытутаў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 15.03.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Установы адукацыі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці паспяхова развіваюцца па трох асноўных вектарах: іміджавы, грамадзянска-патрыятычны і вектар асобаснага росту і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў. Наладжана супрацоўніцтва профільных класаў прафесійнай накіраванасці (аграрных, педагагічных) з Гродзенскім занальным інстытутам раслінаводства НАН Беларусі. Пра гэта расказаў начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Павел Тарчынскі.

Источник: Настаўніцкая газета | 22.01.2022

Рубрика: НАН Беларуси

У Мінскай вобласці завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. 925 вучняў 8—11 класаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сталічнага рэгіёна прадэманстравалі свае веды па 18 вучэбных прадметах. Выкананне навучэнцамі алімпіядных заданняў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі 176 выкладчыкаў. Гэта спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БДУ, БДПУ імя Максіма Танка, БДУІР, БНТУ, МДЛУ і іншых устаноў вышэйшай адукацыі краіны.

Источник: Настаўніцкая газета | 21.01.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Настаўніца геаграфіі сярэдняй школы № 190 Мінска Ала Вячаславаўна Алешка штогод рыхтуе вучняў творчай групы "Юны даследчык" да навукова-даследчых, экалагічных і краязнаўчых конкурсаў. Яе навучэнцы са сваімі работамі становяцца пераможцамі шматлікіх конкурсаў. Ала Вячаславаўна падтрымлівае цесныя сувязі са спецыялістамі навуковых і вытворчых арганізацый, у тым ліку Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, якія прадастаўляюць свае лабараторыі, неабходныя матэрыялы, кансультуюць і дапамагаюць школьнікам. Шматгадовы вопыт педагога па арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў летась быў адзначаны прэміяй Мінгарвыканкама.

Источник: Настаўніцкая газета | 28.03.2020

Рубрика: НАН Беларуси, Экологическая деятельность

У ХXVIII Рэспубліканскім турніры юных фізікаў, які прайшоў у Ліцэі БДУ, прынялі ўдзел 16 каманд з Беларусі, а таксама ў якасці гасцей дзве каманды з Расіі (Варонежа і Даўгапруднага). У склад журы ўвайшлі навукоўцы БДУ, БНТУ, НАН Беларусі, кіраўнікі каманд і былыя ўдзельнікі турніру.

Источник: Настаўніцкая газета | 22.02.2020

Рубрика: НАН Беларуси

У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у Мінску сёлета прынялі ўдзел каля 1500 вучняў. Спаборніцтвы па матэматыцы праходзілі на базе сталічнай сярэдняй школы № 19 імя Янкі Купалы для 171 вучня 8—11-х класаў, у тым ліку 53 дзяўчынак і 118 хлопчыкаў. Прайшлі два (тэарэтычныя) туры матэматычнай алімпіяды. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі БДУ і Інстытута матэматыкі НАН Беларусі, у тым ліку былыя пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.

Источник: Настаўніцкая газета | 23.01.2020

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Настаўніца хіміі сярэдняй школы № 22 Мінска выдатнік адукацыі Лілія Францаўна Казак, былы малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, за сваю педагагічную дзейнасць падрыхтавала не адзін дзясятак пераможцаў гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд па хіміі, а таксама пяць пераможцаў міжнародных спаборніцтваў.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.03.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

У Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат прыязджаюць з усіх куточкаў Беларусі і з-за мяжы для таго, каб пераняць карысны вопыт навучання і выхавання дзяцей з абмежаваннямі. Школа-інтэрнат з’яўляецца пастаянна дзеючай эксперыментальнай пляцоўкай лабараторыі сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі па праекце “Апрабацыя сучасных інфармацыйных прадуктаў”, які накіраваны на ўкараненне ў адукацыйны працэс сучаснага праграмнага забеспячэння для невідушчых людзей, у прыватнасці, новага гукавога сінтэзатара маўлення і дадаткаў да яго.

Источник: Настаўніцкая газета | 18.09.2018

Рубрика: Наука и технологии, Наука и общество

На І адукацыйны біялагічны форум “Матыў. Развіццё. Будучыня” сабраліся навучэнцы і педагогі, студэнты, выкладчыкі ўніверсітэтаў і навукоўцы. На форуме з публічнымі навукова-папулярнымі лекцыямі перад педагогамі і навучэнцамі выступілі навукоўцы біялагічнага факультэта БДУ, факультэта прыродазнаўства БДПУ імя Максіма Танка, БДМУ, Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі, Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, супрацоўнікі ЦБС НАН Беларусі. З лекцыямі выступілі загадчык лабараторыі мадэлявання генетычных працэсаў Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Сяргей Яўгенавіч Драмашка; заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Алегавіч Румо.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.03.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Два залатыя, сярэбраны і бронзавы медалі прывезлі беларускія школьнікі з Сярэднееўрапейскай матэматычнай алімпіяды, якая праходзіла ў Літве. Кіраўнікамі каманды, якія суправаджалі беларускіх школьнікаў у паездцы, выступілі навуковысупрацоўнік аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Міхаіл Васільевіч Карпук і студэнтка ФПМІ БДУ Лізавета Манжуліна.

Источник: Настаўніцкая газета | 05.09.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У Мінску прайшоў XVII Рэспубліканскі конкурс юных матэматыкаў. Старшыней журы турніру быў загадчык аддзела дыфферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Яўген Канстанцінавіч Макараў.

Источник: Настаўніцкая газета | 17.12.2015

Рубрика: Сотрудники НАН

Падведзены вынікі XIX Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў. Ілья Навасельскі прадставіў работу аб біяканверсіі другасных сцёкаў свінагадоўчых комплексаў мікраводарасцямі для атрымання біядызеля. У юнака ужо наладжана супрацоўніцтва з НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Источник: Настаўніцкая газета | 10.03.2015

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и технологии, Наука и общество

З 5 па 10 снежня ў Мінску на базе гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка праходзіў XVI Рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў. Старшынёй журы турніру быў доктар навук, прафесар, загадчык аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Яўген Канстанцінавіч Макараў. Падчас узнагароджання пераможцаў ён выступіў з ацэнкай выступленняў каманд.

Источник: Настаўніцкая газета | 13.12.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

У Інданэзіі на востраве Балі праходзіла 25-я Міжнародная біялагічная аліпміяда. Беларуская каманда заваявала сярэбраны і бронзавы медалі, а таксама атрымала пахвальны водзыў. Перадалімпіядныя зборы традыцыйна праходзілі на базе біяфака БДУ, кіраўнікі беларускай каманды - дацэнт кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл БДУ кандыдат біялагічных навук Дзмітрый Барысавіч Сандакоў і аспірант Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, настаўнік ліцэя БДУ Васіль Сяргеевіч Панкратаў

Источник: Настаўніцкая газета | 17.07.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

У спартыўна-аздараўленчым комплексе БДУ "Брыганціна" прайшло ўрачыстае адкрыццё XIX Рэспубліканскай летняй навукова-даследчай школы навучэнцаў і настаўнікаў, а таксама IX Мінскага гарадскога профільнага летніка і V Мінскага абласнога фізіка-матэматычнага летніка. Расклад у комплексы такі, каб дзеці паспелі ўсё - і адпачыць як след, і сур'ёзна папрацаваць над рашэннем складаных тэарэтычных і практычных задач. Навуковай і даследчай падрыхтоўкай дзяцей у "Брыганціне" займаецца больш за 40 выкладчыкаў БДУ і вучоных НАН Беларусі

Источник: Настаўніцкая газета | 17.07.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

З 2007 года ў Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце № 2 для дзяцей з парушэннямі зроку дзейнічае навуковае таварыства навучэнцаў "Пошук". Даследчыя праэкты школьнікаў атрымліваюць дыпломы на раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах. У планах таварыства - рэлізацыя сумеснага праэкта з лабараторыяй сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета | 13.05.2014

Рубрика: НАН Беларуси

XV Рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў прайшоў з 7 па 11 снежня на базе гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Яго арганізатары — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 каманд з пяці рэгіёнаў Беларусі, а таксама каманда Расійскай Федэрацыі. У склад журы і “задачнага” камітэта турніру, што займаўся распрацоўкай задач, сёлета ўваходзілі 7 дактароў і 17 кандыдатаў навук, у тым ліку прадстаўнікі Расіі і Францыі. Старшынёй журы, як і ва ўсе апошнія гады, быў доктар фізіка-матэматычных навук загадчык аддзела Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Яўген Канстанцінавіч Макараў.

Источник: Настаўніцкая газета | 14.12.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Днямі з Тайваня вярнулася каманда беларускіх школьнікаў – удзельнікаў XXVI Міжнароднага турніру юных фізікаў. Беларусы – на 17 месцы. Падрыхтоўка юных фізікаў вялася на базе ліцэя БДУ, фізічнага факультэта ўніверсітэта і Інстытута цепла- і масаабмену НАН Рэспублікі Беларусь.

Источник: Настаўніцкая газета | 10.08.2013

Рубрика: Мероприятия НАН

Днямі ў спартыўна-аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна» пад Радашковічамі прайшло ўрачыстае закрыццё XVIII Рэспубліканскай летняй навукова-даследчай школы навучэнцаў і настаўнікаў. Заняткі з навучэнцамі ў летняй школе праводзілі больш як 40 выкладчыкаў розных універсітэтаў республікі і НАН Беларусі – дактары і кандыдаты навук, кіраўнікі каманд нашай краіны на міжнародных алімпіядах, турнірах, канферэнцыях.

Источник: Настаўніцкая газета | 01.08.2013

Рубрика: Мероприятия НАН

44-я міжнародная алімпіяда па фізіцы (IPhO) праходзіла сёлета ў Капенгагене (Данія) на базе Дацкага тэхналагічнага ўніверсітэта. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з 83 краін. Беларускія школьнікі прывезлі тры сярэбраныя медалі і два бронзавыя. «Разам са мной за арганізацыю і правядзенне вучэбных збораў адказваў навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену НАН Беларусі выкладчык Ліцэя БДУ Антон Мішчук, дапамагалі нам студэнты фізічнага факультэта ўніверсітэта, пераможцы міжнародных алімпіяд мінулых гадоў. Вучэбныя зборы праходзілі ў тры этапы. Асаблівасць нашага ўдзелу ў міжнароднай алімпіядзе заключалася ў тым, што ў каманду трапілі толькі адзінаццацікласнікі» - расказаў навуковы кіраўнік каманды загадчык кафедры камп’ютарнага мадэлявання фізічнага факультэта БДУ Анатоль Іванавіч Слабадзянюк.

Источник: Настаўніцкая газета | 20.07.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Днямі ў сталічным яслях-садзе № 62 Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў конкурс «Кіраўнік фізічнага выхавання - 2013» сярод педагогаў дашкольных устаноў, падведамасных акадэміі. Арганізатарам мерапрыемства стаў Беларускі прафсаюз работнікаў НАН. Адказная за правядзенне конкурсу – Камісія прафсаюза па рабоце сярод дзяцей, якую ўзначальвае загадчык ясляў-сада № 434 НАН З.А. Сташкевіч.

Источник: Настаўніцкая газета | 04.06.2013

Рубрика: Мероприятия НАН

Выступленне беларускіх школьнікаў на 43-й Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы, якая прайшла ў Таліне з 15 па 24 ліпеня, было вельмі паспяховым: усе пяцёра вучняў атрымалі медалі. Падрыхтоўкай нашых вучняў да спаборніцтваў займаліся іх настаўнікі фізікі, а таксама загадчык кафедры камп'ютарнага мадэліравання фізічнага факультэта БДУ Анатоль Іванавіч Слабадзянюк і навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАН Беларусі Антон Анатольевіч Мішчук.

Источник: Настаўніцкая газета | 26.07.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

З 4 па 10 ліпеня Мінск наведала польская дэлегацыя, у склад якой уваходзілі 17 настаўнікаў беларускай мовы са школ Беласточчыны. Для іх беларускія вучоныя, сярод якіх былі супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, чыталі лекцыі па найбольш актуальным тэмам.

Источник: Настаўніцкая газета | 12.07.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля