Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 7.

Нападаюць без прычыны, сiлкуюцца выключна крывёй i пераносяць мноства смяротных захворванняў — напэўна, няма жывёл, пра якiх iснуе стэрэатыпаў больш, чым пра кажаноў. Негатыўнае стаўленне да звяркоў абвастрылася пасля таго, як навукоўцы выказалi здагадку, што рукакрылыя могуць быць крынiцай COVID-19. Якiя на самай справе кажаны i чаму нам трэба iх не баяцца, а ратаваць, расказаў старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi малекулярнай заалогii НПЦ НАН Беларусi па бiярэсурсах Аляксей Шпак.

Источник: Звязда | 25.04.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Яшчэ гадоў 30 таму малькамі гэтай рыбы ўгнойвалі палі і кармілі скаціну, а яе лічынак актыўна ўжывалі ў ежу. Сёння еўрапейскі вугор знаходзіцца на мяжы знікнення. Чаму так адбылося і як наша краіна спрабуе аднавіць колькасць гэтай рэдкай рыбы, даведалася «Звязда».

Источник: Звязда | 18.12.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Яшчэ гадоў 30 таму малькамі гэтай рыбы ўгнойвалі палі і кармілі скаціну, а яе лічынак актыўна ўжывалі ў ежу. Сёння еўрапейскі вугор знаходзіцца на мяжы знікнення. У Беларусі дарослы еўрапейскі вугор жыве ў асноўным у Нарачанскіх і Браслаўскіх азёрах, распавядае навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Калтуноў. Ужо не першы год Мінпрыроды сумесна з навукоўцамі і іншымі ведамствамі спрабуе аднавіць папуляцыю вугра. Якія перашкоды паўстаюць?

Праз 400 гадоў у Беларусь вярнуліся дзікія коні! Жывѐл прывезлі з Нідэрландаў у рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі». Спецыялісты кажуць, што конікі вельмі добра адчуваюць сябе на беларускай зямлі, і ў якасці доказу паказваюць на жарабя, якое зусім нядаўна нарадзілася на тэрыторыі заказніка. Перад усяленнем тарпанападобных коней у пушчу была праведзена вялікая работа, распавядае загадчык лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Васіль Шакун.

Источник: Звязда | 10.09.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Зубры ў Налібоцкай пушчы да чалавека ўжо даўно прывыклі. А некаторых егераў нават ведаюць у твар, таму, напрыклад, з сенам могуць падпусціць вельмі блізка. Гучыць забаўна, але ўзнікае лагічнае пытанне: навошта дзікіх жывёл увогуле кормяць у заказніку, гэта ж не заапарк. Справа ў тым, што лугі, на якіх пасвіліся зубры, зараслі хмызнякамі, распавядае загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін. Вырашыць гэтую праблему павінен пяцігадовы праект «Ветландс».

Ракі з Амерыкі ці медузы з Кітая — штогод у Беларусь «пранікае» ўсё больш экзатычных і нетыповых для нашай мясцовасці жывёл і раслін. Такое нашэсце «чужынцаў» нясе за сабой шмат праблем. І не толькі экалагічных, але і эканамічных. Адкуль да нас трапляюць новыя віды, якую шкоду яны наносяць і як з імі змагаюцца, распавядае загадчык лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кіраўнік міжведамаснага цэнтра па інвазіўных відах Віталь Сяменчанка.

Источник: Звязда | 05.06.2018

Рубрика: Сотрудники НАН

Налібоцкая пушча — першае ў Беларусі месца, дзе ў свой час была створана папуляцыя зуброў, якія жывуць на волі (дагэтуль рэдкіх жывёл трымалі ў вальерах). І калі 20 гадоў таму яна бесперапынна расла, то сёння паказчыкі нараджальнасці знізіліся да нуля. Акрамя таго, жывёлы пачалі пакідаць лясны масіў і выходзіць «у людзі». Прычын такіх змен некалькі, але асноўныя — недахоп ежы і зарастанне тэрыторый, на якіх зубры пасвяцца, упэўнены спецыялісты. Якія меры прымаюцца для таго, каб паправіць становішча, распавядаюць загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Казулін і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі НПЦ па біярэсурсах Наталля Карліёнава.

Источник: Звязда | 16.03.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Международное сотрудничество

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля