Всего документов: 3.
Красавік — месяц нараджэння і адыходу ў вечнасць пісьменніцы Валянціны Коўтун. Так сімвалічна супала, што якраз гэтымі красавіцкімі днямі ў вядомай серыі «Беларускі кнігазбор» у выдавецтве «Беларуская навука» выйшаў том выбранага Валянціны Коўтун. У ім прадстаўлены раман-дылогія «Крыж міласэрнасці», драматычная паэма «Шлях палачанкі», вершы, артыкулы. Укладальніца — літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірына Багдановіч.
Міхася Мушынскага называюць падзвіжнікам беларускай навукі. Ён сам некалі даў такую назву сваёй кнізе пра Максіма Гарэцкага «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі», жыццё і творчасць якога вывучаў многія гады. Як і Міхася Зарэцкага, яму таксама прысвечана цудоўная манаграфія «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці». Міхась Мушынскі прызнаны самым аўтарытэтным у Беларусі коласазнаўцам. Ім заснавана новая школа беларускага літаратуразнаўства. Яго ведаюць як выключнага тэкстолага. На працягу амаль чвэрці стагоддзя працаваў загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі акадэмічнага Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы.
Міхася Мушынскага называюць падзвіжнікам беларускай навукі. На працягу амаль чвырці стагоддзя працаваў загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі акадэмічнага Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У 2016 годзе ўдзельнічаў у прэзентацыі кнігі "Кузьма Чорны. Чалавек - гэта цэлы свет" у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.