Всего документов: 1.
Вядомы гісторык, археолаг, краязнаўца Міхась Чарняўскі стаяў ля вытокаў новай хвалі адраджэння з 1960-х гадоў. Пра той перыяд яго жыцця і дзейнасці яшчэ ў 2003 годзе падрабязна распытаў Міхася Чарняўскага аўтар артыкула. 1960-я гады ў БССР паступова ліквідаваліся беларускія школы і беларускамоўны друк, нават беларускую літаратуру пачыналі вывучаць па перакладах на рускую мову. «Становішча ж у Акадэміі навук Беларусі могуць тлумачыць такія факты, — пісаў Міхась Чарняўскі ў артыкуле «Акадэмiчны асяродак», — дырэктар Інстытута мовазнаўства не ўмеў гаварыць па-беларуску, тым больш не карысталіся беларушчынай дырэктары іншых навуковых інстытутаў, навуковая літаратура за рэдкімі выключэннямі друкавалася па-руску. І такая антыбеларуская завядзёнка практыкавалася ва ўсіх акадэмічных структурах».