Всего документов: 3.
Уплывовасць тэндэнцыі да агульнай скіраванасці літаратуразнаўства ў рэчышча кантэкстуальных доследаў у беларускім літаратуразнаўчым дыскурсе пачатку XXI ст. абумоўліваецца шэрагам фактараў макралагічнага кшталту. Сярод іх асаблівую важкасць набываюць парадыгмальнае станаўленне інфармацыйнага грамадства і дынамізм сацыякультурных трансфармацый.
Важная роля ў літаратуразнаўчай прасторы 2000-х належыць гэтак званым навуковым чытанням, што на працягу не аднаго дзесяцігоддзя ладзяцца практычна ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Нягледзячы на згадкі пра метадалагічны крызіс, агульная рэцэпцыя беларускага літраратуразнаўства не ўтрымлівае “эсхаталагічных” ці “апакаліптычных” высноў адносна перспектыў яго развіцця. Так званыя “нулявыя гады” не сталіся часам імпэтнага прадукавання новых канцэпцый.