Всего документов: 4.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "100 гадоў БССР". Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прыняў удзел акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.
Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць міжнародную канферэнцыю «Моладзь у навуцы — 2.0'17». Прадставіць распрацоўкі і прачытаць навуковыя даклады прыехалі госці з 12 краін, сярод якіх Расія, Германія, Аўстрыя, Польшча, а таксама Казахстан. Найлепшыя распрацоўкі па выніках навуковай канферэнцыі будуць адзначаны падтрымкай. На гэтым засяродзіў увагу старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Беларускія і расійскія гісторыкі падрыхтавалі сумесную манаграфію аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі распавядае доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін.
Інвазіўныя віды раслін хутка распаўсюджваюцца па краіне і наносяць шкоду сельскай гаспадарке і здароўю насельніцтва. Сярод іх - баршчэўнік Сасноўскага, сумнік канадскі, "шалёны агурок", рабінія псеўдаакацыя, ясенялісты клён і іншыя. Аб мерах па барацьбе с "захопнікамі" распавядае загадчык сектара кадастру расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Алег Маслоўскі.