Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 5.

«За апошнiя дзесяць гадоў мы рэалiзавалi сумесна з Расiяй тры касмiчныя праграмы», — гаворыць выканаўчы дырэктар праграмы Саюзнай дзяржавы «Манiторынг-СД, загадчык аддзела Аб´яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Беларусi Сяргей Караняка. — А iх прадукты абавязкова павiнны быць скiраваны для патрэб канкрэтных спажыўцоў, бо iнакш яны не будуць несцi нiякай практычнай скiраванасцi». Як зазначыў галоўны iнжынер навукова-даследчага прадпрыемства «Геаiнфармацыйныя сiстэмы», намеснiк галоўнага канструктара Беларускай касмiчнай сiстэмы дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi Алег Сямёнаў, на здымкi айчыннага спадарожнiка ўжо паступаюць заказы з-з мяжы.

Источник: Звязда | 30.10.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Тэрыторыю каля чыгуначных пуцей імкліва захоплівае прыгожая расліна з жоўтымі кветкамі-мяцёлкамі і востраканечным лісцем. Імя гэтай агрэсіўнай расліне — сумнік канадскі. «Між іншым, на сваёй канадскай радзіме сумнік не буяе так, як на беларускай глебе. Да мінулага года на гэта не звярталі асаблівай увагі. Але летась мы аб´ездзілі ўсю краіну і абагульнілі сабраны матэрыял па інвазіўных відах раслін, — успамінае загадчык сектара кадастру расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Маслоўскі. — На кожны выяўлены ачаг навукоўцы складалі адмысловы пашпарт. У яго ўваходзяць карта мясцовасці, плошча папуляцыі, колькасць раслін, дата знаходжання, фотаздымак і прынятыя меры. Так паступова пашпарты склаліся ў адну вялікую агульнарэспубліканскую карту».

Источник: Звязда | 06.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

У рамках спецыялізаванай выставы «Белферма-2013» учора на дэманстрацыйным полі ААТ «Гастэлаўскае», што знаходзіцца пад Мінскам, прайшоў Дзень малочнай каровы. «Дзень малочнай каровы стаў своеасаблівай візітнай карткай выставы, — лічыць начальнік біятэхналагічнага селекцыйнага цэнтра па жывёлагадоўлі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Іван Каранец. — «Іскрынка» конкурсу ў тым, што кароў камісія ацэньвае не ў стойлах, а на адкрытай прасторы, дзе за гэтым могуць паназіраць усе ахвотныя. Гэта дапамагае больш дакладна вызначыць усе добрыя якасці і недахопы жывёліны, напрыклад, моц яе канечнасцяў. Аднак галоўным крытэрыем усё ж стаў знешні выгляд вымені».

Источник: Звязда | 07.06.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

З кожным годам зноў усё больш актуальным з´яўляецца пытанне выкарыстання мясцовых і ўзнаўляльных крыніц энергіі, сярод якіх значнае месца адводзіцца менавіта торфу. Аб гэтым і ішла гаворка на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы. — Больш за 9 тысяч радовішчаў торфу зараз налічваецца ў краіне! Але выкарыстоўваюцца з іх толькі 42. Існуе некалькі прычын такога дысбалансу. Адна з галоўных — гэта знаходжанне радовішчаў у зямельным і прыродаахоўным фондзе, — лічыць галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродавыкарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Ліштван.

Источник: Звязда | 07.03.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Ва ўсіх абласцях Беларусі неўзабаве будуць створаны моладзевыя палаты. Аб гэтым абвясціў старшыня Моладзевай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў Уладзімір Кавалёў на сустрэчы ўдзельнікаў ІІ Дыпламатычнай школы. Апошняя праходзіць з шостага па адзінаццатага лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з дэпутатамі Нацыянальнага сходу. У ёй удзельнічаюць маладыя парламентарыі і грамадскія дзеячы як з Беларусі, так і з астатніх краін СНД. Мерапрыемствы школы адбываюцца ў рамках ІІІ Міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі "Навуковыя імкненні-2012".

Источник: Звязда | 10.11.2012

Рубрика: Мероприятия НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля