Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 4.

Сумесную экалагічную селекцыю наладзілі НПЦ НАН Беларусі па земляробстве і Уладзімірскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі з Расіі. Як сцвяржае генеральны дэрэктар НПЦ НАН Беларусі па земляробстве Федар Прывалаў, расійскія хлебаробы выкарыстоўваюць каля 40 сартоў культур, створанных беларускімі вучонымі-аграрыямі.

Источник: Сельская газета | 22.01.2015

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

У Мазырскiм раёне ствараюцца высокапрадукцыйныя гiбрыды кукурузы, дзякуючы якiм сельгаспрадпрыемствы па ўсёй краiне будуць забяспечаны айчынным насеннем. Працу, пачатую яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, плённа працягвае калектыў РНДУП “Палескі інстытут раслінаводства”, што ў пасёлку Крынічны Мазырскага раёна, РУП “НПЦ НАН Беларусі па земляробству”. Сёлета ў аграпрамысловай гаспадарцы АТ “Ністру-Алэнешт” закладзены ўчасткі гібрыдызацыі бацькоўскіх форм “Дар’я М” і “Якуб СВ” па 40 гектараў кожны. Як “ідзе працэс”, праінспектавалі нядаўна генеральны дырэктар НПЦ па земляробству Фёдар Прывалаў і дырэктар Палескага інстытута раслінаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук Леанід Шыманскі.

Источник: Народная газета | 10.09.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Першыя ў Беларусі, ды і на прасторах СНД, трансгенныя козы выведзены дзеля атрымання лекаў, якія не маюць пабочных для чалавека эфектаў. Вучоныя Інстытута біялогіі гена АН РФ здзейснілі сапраўдны прарыў у стварэнні асобай геннай канструкцыі. Ёй няма роўных у свеце. Тэхналогія адкрыла рэальныя перспектывы атрымання лактаферыну чалавека. За НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі стаяў больш практычны бок справы. «Скажу шчыра: задача аказалася не такой простай, як здавалася спачатку. Аналагаў жа няма. Даводзіцца весці шматварыянтны навуковы тэхналагічны і тэхнічны пошук», -- гаворыць генеральны дырэктар РУП "НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі", заслужаны работнік сельскай гаспадаркі рэспублікі Мікалай Папкоў.

Источник: Звязда | 16.08.2013

Рубрика: Наука и технологии

Спецыялісты падкрэсліваюць: інавацыя, ці новаўвядзенне, — гэта рэалізаваная навінка, запатрабаваны прадукт. А інавацыйная дзейнасць — гэта праходжанне распрацоўкі ад ідэі да яе рэалізацыі. Дырэктар РУП "Шыпяны-АСК" Віталь Казлоў, відаць, не задумваўся, наколькі адпавядае гэтай формуле работа гаспадаркі, якую ён узначальвае не вельмі даўно. А ёй наканавана быць своеасаблівым "правадніком ідэй у масы", г.зн. дамагацца хутчэйшага ўкаранення, у поўным сэнсе слова, распрацовак жодзінскіх спецыялістаў на палях рэспублікі. Усё ж такі даччынае прадпрыемства Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве!

Источник: Звязда | 02.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля