Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 12.

Больш за дзясатак навуковых і літаратурных праектаў прадставілі супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падчас прэзентацыі "Літаратура ў гісторыка-культурным дыялогу беларускага і рускага народаў" у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь, якая адбылася напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 17.04.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

У межах міжнароднага гуманітарнага праекта "Мінская ініцыятыва" ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі ў культурнай прасторы ўсходніх славян", прымеркаваная да 390-годдзя з дня нараджэння асветніка. Да канферэнцыі была падрыхтавана кніжная выстава з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 21.02.2020

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Международное сотрудничество

Памяць паважанага прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўшанавалі вечарынай "Свайму часу і вернасці...", якая адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 05.07.2019

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага крытыка і літаратуразнаўца Дзмітрыя Бугаёва на філалагічным факультэце БДУ прайшлі навуковыя чытанні, прысвечаныя яго педагагічнай і навуковай дзейнасці. Удзел у чытаннях узяла і вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Вольга Міцкевіч.

Источник: Літаратура і мастацтва | 07.03.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Селета Латвія адзначае 100-годдзе незалежнасці. з гэтай нагоды ў краіне і за яе межамі ладзіцца шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Сярод іх - выстаўка "Калекцыі малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Іагана Крыстафа Бротцэ" ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 20 лютага, у дзень адкрыцця выстаўкі, адбылася ўрачыстая перадача кніг Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта ў дар ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 02.03.2018

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси, Наука и общество

Калегі павіншавалі Уладзіміра Гніламёдава з 80-годдзем падчас урачыстага сходу ў Інстытуце літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзел у віншаваннях прынялі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва | 19.01.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Якуб Колас і Янка Купала - не толькі творцы, але і першыя акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Гісторыя беалрускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання", што адбылася ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, шла гаворка пра аднаўленне мемарыяльнага кабінета Якуба Коласа.

Источник: Літаратура і мастацтва | 24.11.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, НАН Беларуси

Напярэдадні юбілею пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Зміцера Жылуновіча Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі сустрэла супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гісторыкі і літаратуразнаўцы прынялі ўдзел у чытаннях, прысвечаных творчасці аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры. Па словах Аляксандра Кавалені, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН, правядзенне выяздных мерапрыемстваў стала добрай традыцыяй акадэміі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 03.11.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Кожны мастацкі твор для тэкстолага - тайнапіс. Таму невыпадкова гэтае слова патрапіла на вокладку манаграфіі Валерыя Назарава, прысвечаную творчасці Андрэя Мрыя. Сёлетні лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Валерый Фадзеевіч працуе ў аддзеле тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 29.09.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору іям Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёлета адзначае 60-годдзе. Да юбілейнай даты была прымеркавана штогадовая канферэнцыя "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў". многія ўдзельнікі канферэнцыі ў прывітальных словах падкрэслілі значнасць навуковай дзейнасці інстытута: Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў і іншыя.

Источник: Літаратура і мастацтва | 15.09.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, НАН Беларуси

Прайшоў першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры. Вялікую ролю ў арганізацыі кангрэса адыгралі маладыя навукоўцы з НАН Беларусі. Падчас пленарнага пасяджэння прачытаў даклад першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашэнец.

Источник: Літаратура і мастацтва | 13.05.2016

Рубрика: Сотрудники НАН

Напярэдадні 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуская літаратура у культурнай прасторы сучаснага грамадства". Падчас адкрыцця канфярэнцыі член-карэспандэнт НАН Беларусі Александр Каваленя падкрэсліў адкрытасць дзяржустаноў да абмеркавання новых ідэй.

Источник: Літаратура і мастацтва | 11.03.2016

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля